wd wp Пошук:

Айцы Царквы

Айцы Царквы (грэч.: Πατέρες της Εκκλησίας, руск.: Отцы Церкви) — выдатныя пісьменнікі ранняга хрысціянства, якія ў сваіх творах закраналі пытанні хрысціянскай веры, маральнасці і Царкоўнага ладу. З IV ст. гэтым тэрмінам пачынаюць называць славутых настаўнікаў хрысціянскай старажытнасці. «Дэкрэт Геласія» (пачатак VI ст.), які памылкова прыпісваўся папу рымскаму Геласію I упершыню змяшчае спіс прававерных царкоўных пісьменнікаў, якія названыя тытулам «Айцы Царквы». Вывучэннем твораў Айцоў Царквы займаецца патралогія.

Умовы для прызнання «Айцом Царквы»

Тэрыторыя дзейнасці Айцоў Царквы

Айцы Царквы дзейнічалі на тэрыторыі Рымскай імперыі. Прыняты падзел Айцоў на усходніх і заходніх. Гэты падзел адпавядае падзелу імперыі на усходнюю і заходнюю часткі. Да г. зв. «Захаду» належаць Айцы рымскага і карфагенскага асяроддзяў, а да «Усходу» — Айцы Малой Азіі, Грэцыі, Палестыны і Сірыі, Егіпта, Антыёхіі і прылеглых земляў.

Айцы Царквы — Доктары Каталіцкага Касцёла

Некаторым Айцам Царквы, якія адыгралі вельмі вялікую ролю ў жыцці ранняй Царквы, Каталіцкі Касцёл надае тытул Доктараў (Настаўнікаў) Касцёла. Гэты тытул даецца значным, прызнаным святымі, тэолагам. Вось спіс Айцоў Царквы, якія з’яўляюцца доктарамі Касцёла:

Захад Усход

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Айцы Царквы