wd wp Пошук:

Кізільнік суцэльнакрайні

Кізі́льнік суцэльнакрайні, кізільнік звычайны[3] (Cotoneaster integerrimus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

[[File:287 Cotoneaster integerrima.jpg|thumb|{{bt-bellat|left|Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926]]

Галінка з пладамі

Лістападны шматгадовы галінасты куст вышынёй да 2[3] м. Маладыя галінкі густа апушаныя, потым голыя. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — шаравата-лямцавае. Кветкі ружаватага колеру, з пяццю пялёсткамі, у паніклых пазушных пучках. Плод — амаль круглыя яблыкі, ярка-чырвоныя, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна ў Заходняй Еўропе і Скандынавіі, а таксама на тэрыторыі Крыма і на Каўказе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў горных стэпах і на горных сухіх лугах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маічэрвені[3]. Плады паспяваюць у ліпеніжніўні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Івана-Франкоўскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны[4].

Дэкаратыўная расліна.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Кизильник цельнокрайный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1793 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Кізільнік