wd wp Пошук:

Карл Аксель Магнус Ліндман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліндман. Карл Аксель Магнус Ліндман (шведск.: Carl Axel Magnus Lindman; 6 красавіка 1856, Хальмстад — 21 чэрвеня 1928) — шведскі батанік і мастак, які атрымаў вядомасць за ілюстраваную працу пра паўночную флору «Bilder ur Nordens Flora», апублікаваную ў 1901—1905 гадах.

Біяграфія

З ранняга дзяцінства Карл рос без бацькі, які памёр у 1857 годзе. У 1864 годзе сям’я пераехала ў Векшэ, дзе Карл пайшоў у пачатковую школу. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, у 1874 годзе Ліндман паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе ў 1878 годзе стаў бакалаўрам батанікі і заалогіі. У 1884 годзе ён стаў ад’юнкт-прафесарам батанікі і доктарам філасофіі.

З 1887 года Ліндман выкладаў прыродазнаўства ў школе Norra Latin у Стакгольме, працаваў у Шведскім музеі натуральнай гісторыі і выконваў абавязкі асістэнта ў Бергіянскім батанічным садзе.

У 1892—1894 гадах Ліндман здзейсніў падарожжа ў Бразілію і Парагвай, пасля чаго вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці. У выніку паездак атрымаў багатыя калекцыі расліннасці Паўднёвай Амерыкі. Апрацаваўшы звесткі, атрыманыя за акіянам, Ліндман апублікаваў вялікую колькасць артыкулаў пра папараці і расліны сямействаў асаковыя, бабовыя, браміліевыя.

З 1896 па 1900 год Ліндман быў настаўнікам сыноў будучага караля Швецыі Густава V.

У 1905 годзе Ліндман быў прызначаны на пасаду прафесара батанікі Шведскага музея натуральнай гісторыі. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да выхаду на пенсію ў 1923 годзе. У 1913 годзе быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Carl A M Lindman — 1917.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Carl Axel Magnus Lindman // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130913588 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Lindman, CARL AXELSvenska gravar. Праверана 16 чэрвеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Батанікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хальмстадзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе