wd wp Пошук:

Красненскі бор

Кра́сненскі бор — лясны масіў у Смаргонскім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад г. Смаргонь, на тэрыторыі Смаргонскага лясгаса. Плошча 860 га. Рэльеф узвышаны, пагорысты, ускладнены западзінамі, лагчынамі, равамі. Глебы галоўным чынам дзярнова-падзолістыя і супясчаныя, сустракаюцца тарфяна-глеевыя. На яго тэрыторыі некалькі невялікіх ручаёў, якія ўпадаюць у р. Гервятка. У складзе лясоў (96 %) пераважаюць хвойнікі (61 %) і ельнікі (39 %) пераважна кіслічнага і зеленамошнага тыпаў з добра развітым падлескам з ляшчыны і рабіны. Сярод драўняных парод і ў падлеску распаўсюджаны шыракалістыя (дуб, ліпа, клён, ясень), з глебапокрыўных — дуброўнае разнатраўе (брызгліна, бружмель, падалешнік, пралеска, снітка і інш.). Астатнія 4 % тэрыторыі заняты нізіннымі асаковымі балотамі, якія месцамі параслі бярозай пушыстай і часткова выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Месца адпачынку і турызму.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лясныя масівы Беларусі
Катэгорыя·Зоны адпачынку мясцовага значэння Гродзенскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Геаграфія Смаргонскага раёна