wd wp Пошук:

Бяроза пушыстая

Бяроза пушыстая[3], Бяроза-чачотка[4][5][6], Бяроза чачоткавая, Бяроза пухнатая[7] (Betula pubescens) — лістападнае дрэва роду бяроза сямейства бярозавых.

Батанічнае апісанне

Невысокае, светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Кара белая, з чорным рысункам. Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў каташках, цвіце ў красавіку-маі. Плод — дробны арэх з крыльцамі.

Экалогія

На Беларусі бяроза пушыстая з’яўляецца лесаўтваральнай пародай. Расце на пераходных балотах, дзе суседнічае з хвояй, і найбольш абводненых участках нізінных балот, часта ў суседстве з вольхай чорнай. У выніку меліярацыі плошча занятая бярозай пушыстай скарацілася. Найбольшыя масівы на Палессі, у Налібоцкай пушчы, Бярэзінскім запаведніку.

Таксанамія

Від Бяроза пушыстая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).

  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 роды  
         
  парадак Букакветныя     падсямейства Бярозавыя     від
Бяроза пушыстая
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Coryloideae
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Значэнне

Якасць драўніны невысокая.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бярозавыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1791 годзе