wd wp Пошук:

Пралеска

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пралеска. Пралеска (Scilla) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae) (раней адносілі да Лілейныя (Liliaceae)). Часта пралескай называюць пералеску.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны вышынёй 10-30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкаратыўныя, ранневеснавыя расліны.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўднёвай Афрыцы. Растуць у лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На тэрыторыі Беларусі ў культуры пралеска двухлістая (Scilla bifolia) і пралеска сібірская (Scilla sibirica).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Спаржавыя