wd wp Пошук:

Зуброўка духмяная

Зубро́ўка духмяная[3], Зуброўка пахучая[4] (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назвы

Зуброўка духмяная, зубрава трава[5], цяпалоць[6][7], тураўка[3], зуброўка[4][8].

Батанічнае апісанне

[[File:Hierochloe spp Sturm7.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796]] Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70[3] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквецце — мяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плод — зярняўка цёмна-карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[9]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[9]. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавікучэрвені[3]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[3].

Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя)[9].

Выкарыстанне

Лекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна.

Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, утвараючай дзярніна, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. 1 2 3 Зубровка душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак