wd wp Пошук:

Зуброўка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зуброўка (значэнні). Зубро́ўка[3] (Hierochloe) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назва

Народныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы.

Віды і экалогія

1. Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata).
2. Зуброўка паўднёвая (Hierochloe australis).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Род налічвае каля 30 відаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Еўразіі і Амерыкі. Найбольш пашыраная ў Беларусі зуброўка духмяная (Hierochloe odorata), шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, паплавах, каля дарог.

Значэнне і выкарыстанне

Надземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (свежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці як араматызатар. Збіраюць пад час цвіцення (май — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамендуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).

Лічыцца адным з турыстычных сімвалаў Белавежскай пушчы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы