wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Асіпенка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асіпенка. Дзмітрый Асіпенка (нар. 12 снежня 1982, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Мінску, некаторы час гуляў за «Смаргонь», потым перайшоў у «Мінск», з якім заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату 2010. У 2011 годзе перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», але пазней страціў месца ў аснове.

«Шахцёр»

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе хутка стаў асноўным нападнікам. У сезоне 2012 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і выйграў срэбраныя медалі. У сезоне 2013 стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Віталя Радзівонава і зноў атрымаў срэбра.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[3]. Сезон 2014 распачынаў як нападнік, але потым саступіў месца Мікалаю Янушу, а сам стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца. У выніку забіў толькі 4 галы за сезон.

У студзені 2015 года стала вядома, што Асіпенка не будзе выступаць за салігорскі клуб у сезоне 2015[4]. 25 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякамі[5].

«Граніт»

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[6]. Пазней цікавасць да Асіпенкі праяўлялі розныя беларускія клубы, як то «Тарпеда-БелАЗ», «Мінск», «Слуцк» і «Нёман»[7]. У выніку, у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[8].

4 красавіка 2015 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць «Шахцёра» (0:3) Асіпенка атрымаў траўму, з-за якой выбыў да мая. У чэрвені з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а потым замацаваўся ў стартавым складзе мікашэвічцаў. У ліпені падоўжыў кароткатэрміновы кантракт з клубам да канца сезона[9].

Вяртанне ў «Шахцёр»

3 снежня 2015 года стала вядома аб вяртанні Асіпенкі ў салігорскі «Шахцёр»[10]. У сезоне 2016 выступаў звычайна ў якасці флангавага атакуючага паўабаронцы, аднак не меў трывалага месца ў аснове, часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[11].

«Іслач»

У лютым 2017 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[12]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага нападніка каманды, але ў маі атрымаў траўму. У верасні 2017 года вярнуўся ў строй і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[13].

«Прамень»

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[14]. У сезоне 2018 за «Прамень» толькі чатыры разы выйшаў на замену, аднак пасля выхаду на замену ў матчы апошнага тура 2 снежня супраць «Смалявічаў» забіў гол і ўсталяваў канчатковы лік 1:1, які дазволіў камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

«Арсенал»

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[15] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[16]. Разам з камандай перамог у Другой лізе 2019, з 26 галамі стаў трэцім бамбардзірам турніру і найлепшым бамбардзірам каманды. У 2020 годзе гуляў за «Арсенал» у Першай лізе, стаў капітанам каманды.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[17].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000Д2Трактар229
2001Д3Лакаматыў3324
2002Д2Лакаматыў288
2003Д1Лакаматыў250
2004Д2Лакаматыў207
2005Д2Смаргонь2617
2006Д2Смаргонь2614
2007Д1Мінск261
2008Д2Мінск2614
2009Д1Мінск257
2010Д1Мінск3210
2010/11 (2)Д1Ворскла112
2011/12 (1)Д1Ворскла40
2012Д1Шахцёр3014
2013Д1Шахцёр3012
2014Д1Шахцёр284
2015Д1Граніт184
2016Д1Шахцёр211
2017Д1Іслач194
2018 (1)Д1Іслач61
2018 (2)Д1Прамень41
2019Д3Арсенал2926
2020Д2Арсенал216

Зноскі

  1. Dmitri Osipenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Asipenka // FBref.com
  3. Дмитрий Осипенко продлил контракт с “Шахтером”
  4. Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  5. Футбол. Дмитрий Осипенко покинул солигорский “Шахтер”
  6. Наша “Дачия”. Сломанные носы
  7. “Слуцк” проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко
  8. Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с “Гранитом”. На просмотре Габовда и Петрикий
  9. “Гранит” продлил контракты с Невмывакой и Осипенко
  10. Дмитрий Осипенко вернулся в “Шахтер”
  11. “Шахтер” расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  12. Дмитрий Осипенко стал игроком “Ислочи”
  13. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули “Ислочь”
  14. “Луч” объявил о подписании Осипенко и Кийко
  15. “Луч” расстался с Осипенко
  16. В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
  17. Дмитрий Осипенко продлил контракт с дзержинским “Арсеналом”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта