wd wp Пошук:

Джузэпэ Сака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сака (значэнні). Джузэ́пэ Са́ка, Джузэпэ де Сака (італ.: Giuseppe de Sacco, польск.: Józef Sacco; 1735, Верона, Італія — 22 снежня 1798, Гродна) — архітэктар, італьянец. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гродне.

Біяграфія

У 1768 годзе з’явіўся ў Варшаве. Першай значнай праявай здольнасцей быў праект пахавальнага катафалка для каралевы Марыі Ляшчынскай (сastrum doloris(англ.) бел.), што знаходзіцца і цяпер у касцёле сакраментак(руск.) бел. у Варшаве. Выкананы праект быў у суаўтарстве з вядомым архітэктарам Якубам Фантана, з якім Джузэпэ працаваў над праектам перабудовы касцела Святога Яна ў Варшаве.

У 1771 годзе па запрашэнні гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза пераязжае ў Гродна. Вясной таго ж года Джузэпэ залічаюць паручнікам воінскага гарнізона ў Гродне. У 1775 ён ганаруецца званнем капітана кавалерыі ВКЛ, пасля займае пасаду гарадзенскага гараднічага і Сака ганаруецца шляхецкім званнем Рэчы Паспалітай.

Новы замак у Гродне
Шчорсаўскі палац у 1894 годзе

12 снежня 1771 рашэннем камісіі фінансаў ВКЛ дэ Сака з акладам у 600 польскіх злотых прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці». У яго абавязкі ўваходзіў пільны нагляд за будаўніцтвам мясцовых каралеўскіх мануфактур. У гэты час Сака распрацаваў арыгінальны праект перабудовы новага Каралеўскага замка ў Гродне, каралеўскага паляўнічага палаца ў Аўгустове(польск.) бел., каралеўскай рэзідэнцыі ў Станіславове. У 1779 Сака стварае для гродзенскага маршалка Юрыя Валовіча адзін з прыгажэйшых помнікаў архітэктуры — палацава-паркавы комплекс Свяцк. Сядзіба добра захавалася. У 17701776 гадах дэ Сака пры ўдзеле італьянца Карла Спампані і француза Якуба Габрыеля быў спраектаваны пышны палац Яўхіма Храптовіча ў Шчорсах. У наш час палац не захаваўся, застаўся толькі будынак бібліятэкі Храптовічаў. У 1760—1780 гадах па праектах Сака будуецца палац Тызенгаўзаў у Паставах.

У 1788 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам Дубасна(укр.) бел. (каля Беластоку, Польшча)[2]. У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.

У красавіку 1788 года Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскага, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца.

У 1793 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі эмфітэўтычным прывілеем(руск.) бел. дараваў дэ Сака, маёру войск польскіх, урочышча Бабіньска Буда, якое змяшчалася ў Аліцкай эканоміі[3].

У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў на туберкулёз і пераехаў у Гродна. Тут, у Доме масонаў 20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Паводле яго Джузэпэ дэ Сака, маёр былых войск польскіх, запісаў жонцы, Францішцы з Манькоўскіх дэ Сака, добры Дубасьна і Бабіньска Буда і ўсю рухомасць[4].

Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Гродне.

Творы

Тэатр Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза

Ушанаванне памяці

Помнік Дж. Сака ў Гродне на Гарадніцы

У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план» і, чамусьці, «1700».

Зноскі

  1. Giusèppe Sacco // sapere.it
  2. SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 51. 1410; k. 71 (польск.)
  3. SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 58. 1395; k. 5 (польск.)
  4. SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 927. 1410; k. 79-80 (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1735 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Фарных могілках
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1798 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вероне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных