wd wp Пошук:

Сядзіба Станіславова

Сядзіба «Станіславова» — знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада Гродна. Сфарміравана ў 1760—70-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, у стылі позняга барока. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер тут кафедра раслінаводства Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.

Ансамбль

У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сіметрычна размешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай. За домам — парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя пабудовы размешчаны за заходнім флігелем.

Палац

Мураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб’ядноўвае парадную групу памяшканняў (вестыбюль, верхнюю і ніжнюю залы). Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся 2 печы, выкананыя ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна 19 ст.).

Флігелі

Флігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя па маштабу, размешчаны на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэнне.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Палацы Гродна
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·1770-я ў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Збудаванні Гродна ў стылі барока
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Гродне
Катэгорыя·Славутасці Гродна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1770 годзе