wd wp Пошук:

Джалуіт

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Джалуіт (англ.: Jaluit, маршал.: Jālwōj) — атол на поўдні Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 11,34 км². Насельніцтва (2011 г.) — 1788 чал.

Геаграфія

Джалуіт — тыповы каралавы атол, размешчаны на вяршыні старажытнага падводнага вулкана. Знаходзіцца ў 228 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Асноўную тэрыторыю атола займае лагуна (57 км у даўжыню, 32 км у шырыню, плошча 689,74 км²), вакол якой працягнуўся каралавы рыф з 84 астраўкамі. Існуе некалькі глыбокіх, але вузкіх праліваў, якія злучаюць лагуну з акіянам і дазваляюць уваход марскім суднам.

Клімат экватарыяльны пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад +26 °C да +30 °C.

Прырода

На некаторых астравах захаваліся ксерафітныя хмызнякі. Большую частку тэрыторыі займаюць штучныя насаджэнні какосавай пальмы.

Фаўна сушы бедная — птушкі, яшчаркі, пацукі, крабы.

Частка лагуны з’яўляецца запаведнікам.

Гісторыя

У старажытнасці Джалуіт быў населены мікранезійцамі. Да прыходу еўрапейцаў тубыльцы падзяляліся на 3 супольнасці, якія ўзначальваліся спадчыннымі вярхоўнымі правадырамі іраіджлаплап. Вярхоўным правадырам падпарадкоўваліся родавыя старэйшыны алаб і падданыя каджур або дрыджэрбал. Карэнныя насельнікі вырошчвалі какосавую пальму, бананы, хлебнае дрэва і тара. Зямля перадавалася ў спадчыну па лініі маці, прычым простыя абшчыннікі мелі на яе вельмі абмежаваныя правы. Важнымі заняткамі з’яўляліся рыбалоўства і паляванне на чарапах. Пра багатыя марскія рэсурсы сведчыць сама маршальская назва атола (Jālwōj, літаральна “месца, дзе ёсць мяса”).

У 1809 г. Джалуіт быў адкрыты брытанскім гандлёвым суднам. У 1824 г. яго наведала французская навуковая экспедыцыя. З 1860 г. актыўна развіваўся гандаль копрай, джалуітцы ўцягваліся ў грашовую гаспадарку. Тут працаваў шэраг гандлёвых станцый, якія таксама абслугоўвалі іншыя Маршалавы Астравы. У 1878 г. чарнаскуры амерыканец Том Тылтан нават адчыніў на атоле гасцініцу для мараплаўцаў. Вярхоўны правадыр Джалуіта, Кабуа, распаўсюдзіў сваю ўладу на суседнія атолы. Адмоўным бокам кантактаў з еўрапейцамі стаў вываз таннай працоўнай сілы, што прывяло да памяншэння колькасці насельніцтва. У 1885 г. нямецкія гандляры здолелі падпісаць з мясцовымі правадырамі дагавор аб усталяванні пратэктарата Германіі. У 1888 г. была створана Джалуіцкая кампанія, якая вяла актыўны гандаль ва ўсёй Акіяніі.

У 1914 - 1944 гг. Джалуіт знаходзіўся пад кантролем Японіі. Тут быў пабудаваны адміністрацыйны цэнтр, дзе жылі японскія грамадзяне. Праводзілася палітыка сегрэгацыі мясцовага насельніцтва. Маршальцам забаранялася вучыцца разам з японцамі, займаць адміністрацыйныя пасады, былі абмежаваны правы на лоў рыбы. Разам з гэтым, японцы мала ўмешваліся ва ўнутраныя справы абшчын, захавалі традыцыйную сацыяльную сістэму, будавалі новыя школы і шпіталі.

У 1945 г. Джалуіт перайшоў пад кантроль ЗША. У 1960-ыя гг. у сувязі з праграмай развіцця сельскай гаспадаркі на атоле з суседняга вострава Кілі былі перавезены некалькі сем’яў выхадцаў з Бікіні. Аднак большую частку насаджэнняў какосавай пальмы загубіў ураган.

У 1986 г. атол Джалуіт увайшоў у склад Рэспублікі Маршалавы Астравы.

Эканоміка

Асноўным заняткам насельніцтва з’яўляецца прамысловае вырошчванне какосавай пальмы. Многія тубыльцы працуюць на іншаземных рыбалоўных і гандлёвых суднах. Прыкладаюцца намаганні для развіцця турызму. На атоле працуе сучасны аэрапорт. Маецца школа для маракоў.

Знакамітыя выхадцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Атолы Маршалавых Астравоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта