wd wp Пошук:

Амата Кабуа

Амата Кабуа (маршал.: Amata Kabua, 17 лістапада 192820 снежня 1996 гг.) — першы прэзідэнт Маршалавых Астравоў, правадыр Маджура, палітычны пісьменнік, аўтар гімна Маршалавых Астравоў.

Біяграфія

Амата Кабуа нарадзіўся на атоле Джалуіт у высакароднай заможнай сям’і. У пасляваенны час вучыўся ў хрысціянскім каледжы на Гаваях, працаваў школьным настаўнікам. З 1963 г. займаўся палітыкай, быў выбраным прадстаўніком ад Маршалавых Астравоў у Кангрэсе Мікранезіі. У 1972 г. стварыў і ўзначаліў Рух за Аддзяленне Маршалавых Астравоў ад падапечнай тэрыторыі Мікранезіі. У 1979 г. стаў першым прэзідэнтам Маршалавых Астравоў. Выбіраўся на гэту пасаду 5 разоў. З 1982 г. займаў пасаду вярхоўнага правадыра атола Маджура. Памёр 20 снежня 1996 г. ад цяжкай хваробы ў шпіталі Ганалулу.

Палітычныя погляды

Як палітычны дзеяч і пісьменнік выступаў з нацыяналістычнымі лозунгамі, сцвярджаў культурную і палітычную незалежнасць маршальцаў. У 1978 г. арганізаваў пратэсты супраць ваенных вучэнняў ЗША на Маршалавых Астравах. Аднак у Мікранезіі разглядаўся як праамерыканскі палітык, які пратэстамі дамагаўся толькі грашовых кампенсацый ад урада ЗША. Шмат зрабіў для распаўсюджвання інфармацыі аб трагедыі атола Бікіні, ініцыяваў незалежнае даследаванне МАГАТЭ.

Памяць

У гонар Амата Кабуа названы міжнародны аэрапорт каля Маджура.

Зноскі

  1. https://www.nytimes.com/1996/12/26/world/amata-kabua-68-president-of-marshall-islands-is-dead.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Палітычныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся на Маршалавых Астравах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Маршалавых Астравоў
Катэгорыя·Памерлі ў Ганалулу
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя