wd wp Пошук:

Маршальская мова

Марша́льская мова (саманазва Kajin M̧ajeļ) — мова маршальцаў, афіцыйная мова Маршалавых Астравоў. Адносіцца да ўсходнемікранезійскай малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям’і. Агульная колькасць носьбітаў (2013 г.) - каля 71 400 чал.[1]

Падзяляецца на 2 асноўныя (заходні ралік і ўсходні ратак) і 34 больш дробных дыялектаў, на якіх размаўляюць на асобных атолах. На працягу гісторыі існавала некалькі варыянтаў літаратурнай маршальскай мовы. У наш час выкарыстоўваецца версія эбон.

Мова ўтрымоўвае 12 галосных і 26 зычных гукаў. Алфавіт на аснове лацінкі. Характэрна існаванне некалькіх варыянтаў арфаграфіі.

Кароткі размоўнік

Маршальская моваБеларуская мова
aetТак
jaabНе
yokweПрывітанне, да пабачэння
joujКалі ласка
Kommol tataДзякуй
Jolok bwidПрабачце
Etam?Як тваё імя?
Eta in MikalajМяне завуць Мікалай

Зноскі

  1. Marshallese

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маршалавы Астравы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мікранезійскія мовы