wd wp Пошук:

Гідэнзэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гідэнзэ, Гідэнзе[1] (ням.: Hiddensee) — востраў на поўдні Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад германскай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Плошча - 19,02 км². Насельніцтва (2017 г.) — 1000 чалавек.

Геаграфія

Бакенберг

Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава Руген. Адлучаны ад яго шэрагам праліваў і заліваў, у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак Бакенберг (72 м) на поўначы.

Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання геалогіі. Пачаў фарміравацца ў апошні ледавіковы перыяд у выніку адкладанняў ледавіка. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля нашай эры. Пясчаная частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца дамбы.

Клімат мяккі марскі. Дзякуючы сталым вятрам назіраецца 2168 сонечных гадзін у год. Сярэднегадавая тэмпература каля +8°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 540 мм.

Гісторыя

Вёска на Гідэнзэ. Малюнак каля 1864 г.

Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з’яўляецца пахаванне германскай жанчыны, якое датуецца III ст. н. э. У VII ст. тут пасяліліся славяне. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя нарвежскага караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца Саксонам Граматыкам, прысутнічае ў Малодшай Эдзе.

13 красавіка 1296 г. руянскі князь Візлаў II перадаў Гідэнзэ цыстэрцыянцам, якія заснавалі на ім абацтва Святога Мікалая. Яно было ліквідавана ў 1536 г. у выніку Рэфармацыі. Востраў быў падпарадкаваны Памераніяй. Падчас Трыццацігадовай вайны пацярпелі знакамітыя лясы Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз драўніны ў Данію. У 1648 - 1815 гг. уваходзіў у склад Швецыі.

У 1815 - 1945 гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем Прусіі. У 1864 - 1872 гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад штармоў. Каб узнавіць яе, была пабудавана дамба, ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У 1939 г. усе паселішчы вострава былі аб’яднаны ў адзіны муніцыпалітэт.

У 1945 г. часова заняты савецкімі войскамі. Пасля заканчэння II Сусветнай вайны ў складзе Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі.

Герб і сцяг

Інфраструктура

Населены пераважна паўночная і паўднёвая часткі вострава. Поўдзень займае птушыны запаведнік.

Паселішчы Гідэнзэ
НазваПершае узгадваннеДадатковая інфармацыя
Фітэ1513Асноўны адміністрацыйны цэнтр
ГрыбенЛічыцца найстаражытнейшым паселішчам. Назва паходзіць ад славянскага слова грыбы
Клостэр1296
Ноендорф1700

Фітэ, Клостэр і Ноендорф злучаны паромнымі пераправамі з Ругенам і Штральзундам. На востраве забаронены рух прыватных аўтамабіляў. Мясцовыя жыхары карыстаюцца коннымі вазамі. Працуе муніцыпальны транспарт.

Асноўныя галіны эканомікі: турызм і сельская гаспадарка.

У Фітэ ёсць адзіная на востраве сярэдняя школа і дом мясцовага нацыянальнага парка. У Клостэры працуе музей і археалагічная выстава.

Спасылкі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — карта Мекленбург-Пярэдняй Памераніі
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Астравы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Балтыйскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта