wd wp Пошук:

Саксон Граматык

Саксон Граматык (лац.: Saxo Grammaticus; каля 1140 — пасля 1208) — дацкі летапісец, які ў сваім 16-томным летапісе «Дзеяння данаў» (лац.: Gesta Danorum) выклаў найстаражытныя скандынаўскія сагі.

Біяграфія

Аб асобе Саксона Граматыка амаль нічога невядома, усе згадкі аб ім па-за межамі яго ўласнага летапісу сумнеўныя. Непасрэдна ў «Дзеяннях данаў» гаворыцца толькі, што бацька і дзед летапісца служылі ў войску караля Вальдэмара I, а сам летапісец быў на службе, але ўжо не вайсковай, у Вальдэмара II. Дасканалы стыль латыні Саксона прымушае меркаваць, што ён атрымаў адукацыю па-за межамі Даніі — верагодна, у Францыі. Мянушка Граматык упершыню была дадзена яму ў летапісе XIV ст., як прызнанне яго стылістычнага майстэрства.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642251 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. http://www.theodora.com/encyclopedia/s/saxo_grammaticus.html
  3. Chronica Jutensis — 1431. Праверана 25 лістапада 2019.
  4. Saxo Grammaticus // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 24.
  5. Г. Ф. Саксон Грамматик // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXVIIIа. — С. 105.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 1206 годзе
Гісторыкі Даніі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Нарадзіліся ў 1150 годзе
Памерлі ў 1220 годзе
Нарадзіліся ў Даніі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы