wd wp Пошук:

Паром

Рачны паром у Германіі

Паром — плывучае збудаванне (судна, плыт і інш.) для рэгулярнай перавозкі сухапутных транспартных сродкаў (аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў), грузаў і пасажыраў цераз водную перашкоду паміж пэўнымі берагавымі пунктамі. Буваюць самаходныя і несамаходныя.

Па вялікіх суднаходных рэках паром перамяшчаецца па кабелі, пракладзеным па дне, або буксірным суднам; не невялікіх рэках перацягваецца з дапамогай троса, замацаванага на процілеглых берагах; для паромнай пераправы праз пралівы, азёры звычайна выкарыстоўваюць спецыяльна абсталяваныя судны. Водазмяшчэннне іх да 20000 тон і больш, умяшчальнасць каля 100 чыгуначных вагонаў, пасажыраўмяшчальнасць да 2000 чалавек. Паромныя зносіны найбольш развіты ў Японіі, Заходняй Еўропе.

У ваенных мэтах выкарыстоўваюцца пры фарсіраванні водных перашкод; робяцца з штатных пантонных паркаў і мясцовых плывучых сродкаў (баржы, лодкі), на якіх замацоўваецца грузавая платформа.

У Беларусі паромы дзейнічаюць на Дзвіне (Бешанковічы, Сураж).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паромы