wd wp Пошук:

Гусіная цыбуля лугавая

Гусіная цыбуля лугавая[3] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[4]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[6], Літвы[5], Калінінградскай вобласці Расіі[5][7], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[5].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. U.S. National Plant Germplasm System (GRIN)(англ.)
  5. 1 2 3 4 5 Гусиный лук луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Чырвоная кніга Беларусі Архівавана 4 кастрычніка 2020.(руск.)
  7. Gagea pratensis (Pers.) Dumort. // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лілейныя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны