wd wp Пошук:

Рэліктавыя віды

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэлікт. Рэлікты (лац.: relictus — пакінуты) у біялогіі — жывыя арганізмы, захаваныя ў сучаснай біёце ці ў пэўным рэгіёне як рэштка продкавай групы, якая была шырэй распаўсюджана або адыгрывала вялікую ролю ў экасістэмах у мінулыя геалагічныя эпохі. Рэлікт — праява перажыткаў мінулага ў наш час.

Класіфікацыя

Філагенетычныя рэлікты — сучасныя віды раслін і жывёл, якія адносяцца да буйных таксонаў, якія амаль цалкам вымерлі дзясяткі ці сотні мільёнаў гадоў назад. Як правіла, з’яўляюцца палеаэндэмікамі. Гл. артыкул Жывыя выкапні.

Геаграфічныя рэлікты — арганізмы, якія захаваліся ў гэтым рэгіёне як рэштка флор і фаўнаў мінулых геалагічных эпох, калі ўмовы існавання ў гэтым рэгіёне значна адрозніваліся ад сучасных. Так, трацічнымі (неагенавымі) рэліктамі ў Калхідзе лічацца дзельква, каштан і іншыя лесаўтваральныя пароды, многія вечназялёныя кусты (самшыт, ігліца калючая, падуб вастралісты, рададэндран пантыйскі, гаранка калхідская і інш.) і травяністыя расліны. Да ледавіковых рэліктаў адносяцца, напрыклад, на Каўказе — шабельнік балотны, у цэнтральных раёнах Еўропы — карлікавая бяроза, у прэснаводных азёрах поўначы Еўразіі — мізіды (Mysis oculata var/relicta) і бакаплавы (Pontoporea affinis), якія маюць марское паходжанне.

Псеўдарэлікты

Псеўдарэлікты ўяўляюць сабой сучасныя віды раслін і жывёл, некалі шырокі арэал якіх пад уздзеяннем разбуральнай дзейнасці чалавека апошнія два тысячагоддзі распаўся на некалькі ізаляваных адзін ад аднаго ўчасткаў, як правіла цяжкадаступных рэгіёнаў-рэфугіумаў. Да такіх псеўдарэліктавых відаў цяпер адносяцца насарогі, гепарды, барсы, тыгры і інш.

Часам тэрмін «рэлікт» ужываюць у адносінах да ландшафтаў (напрыклад, тундрастэп ва Усходняй Сібіры — рэліктавы ландшафт) і мінералаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Біягеаграфія
Катэгорыя·Жывыя выкапні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Эвалюцыйная біялогія