wd wp Пошук:

Граматыка англійскай мовы

Прадметам граматыкі англійскай мовы з’яўляюцца марфалогія мовы і яе сінтаксіс.

Граматычны лад пераважна аналітычны, асноўныя сродкі перадачы адносін паміж словамі і словазлучэннямі — службовыя словы і фіксаваны парадак слоў у сказе.

Структура сказа

Парадак членаў сказа англійскай мовы адносна гібкі, але падпарадкаваны пэўным правілам.

Тыпы сказаў

Сказы англійскай мовы можна падзяліць на тры групы:

Члены сказа

Дзейнік і выказнік

Найбольш прынцыповае адрозненне беларускай мовы ад англійскай у тым, што беларуская мова адносіцца да катэгорыі сінтэтычных, а англійская да аналітычных. Таму пры перакладзе на беларускую, як і на рускую з англійскай неабходна ведаць якое слова ў англійскім сказе з’яўляецца дзейнікам, а якое выказнікам[1]. Дзейнікам у сказе служыць слова, якое характарызуе нейкія прадмет, з’яву ці асобу, якія ажыццяўляюць нейкае дзеянне ці знаходзяцца ў пэўным стане. У англійскім сказе дзейнік выражаецца назоўнікам, рознымі відамі займеннікаў, інфінітывам ці герундыем. А выказнікам з’яўляецца любы дзеяслоў ці спалучэнне некалькі дзеясловаў альбо камбінацыя дзеяслова з прыметнікам ці назоўнікам. У прыкладзе ніжэй дзейнік вылучаны цёмным, а выказнік курсівам:

Mr.Brown/He/This/To run/Working was important — М-р Браўн/Ён быў важным/Гэта/Бегчы/Працаваць было важным.

Магчыма выкарыстанне адначленных сказаў[2] (сказаў, у якіх ёсць дзейнік, але няма выказніка ці наадварот) у такіх сітуацыях: мастацкая літаратура (сказы з аднім дзейнікам напр., «Слязіна (A tear)», «Трэйлер (The trailer)»); імператывы (сказы з аднім выказнікам, напр., «Стой! (Halt!)») і папяраджальныя знакі (сказы з аднім выказнікам, напр., «Ідзіце (Walk)»).

Азначэнне, дапаўненне і акалічнасць

Нярэдка азначэнне, якое звычайна выражаецца ў сказе прыметнікам, займеннікам ці назоўнікам і якое характарызуе ўласцівасці дзейніка, ставіцца першым словам у сказе англійскай мовы. Але яго можа «апярэдзіць» артыкль.

The wise/then/state secretary went out. — Мудры/Тагачасны/Дзяржаўны сакаратар выйшаў.

Дапаўненне можа быць выражана дзеясловам ці назоўнікам і звычайна ставіцца пасля выказніка паколькі дапаўняе яго значэнне:

He went home — Ён пайшоў дадому.

У большасці выпадкаў акалічнасць у сказе выражаецца прыслоўем ці прыметнакм. Акалічнасць звычайна ўдакладняе сэнс выказніка: They went fast — Яны ішлі хутка. Існуе каля дзясятка відаў акалічнасці — месца, часу, вобразу дзеяння, мэты і г.д.

У сказе азначэнне выражанае прыметнікам ставіцца пераважна перад назоўнікам, які яно характарызуе. Калі ў якасці азначэння выкарыстоўваюць іншыя часціны мовы, напрыклад, дзеепрыметнік (those interested — зацікаўленыя) ці інфінітыў (a man to do it — чалавек, які здольны гэта зрабіць) яно можа стаяць і пасля слова, якое яно характарызуе. Таксама адносна свабодную пазіцыю ў сказе мае свабоднае азначэнне (яно аддзяляецца коскамі ад астатніх членаў сказа, таму і лічыцца свабодным: Happy and tired, they were sitting together/They were sitting together, happy and tired — Шчаслівыя і стомленыя, яны сядзелі разам.

Дапаўненне звычайна стаіць пасля дзеяслова, значэнне якога яно дапаўняе ці ўдакладняе. Акалічнасць можа стаяць у самых розных пазіцыяй: у пачатку сказа, паміж дапаможным і асноўным дзеясловамі, пасля выказніка і ў канцы сказа. Адзін і той жа від акалічнасці можа ставіцца ў розных пазіцыях і пры гэтым значэнне фразы можа не змяняцца.

Асноўны артыкул: Прыметнікі англійскай мовы Асноўны артыкул: Прыслоўі англійскай мовы

Прыклады складаных канструкцый з дзейнікам, выказнікам і дапаўненнем

Асноўны артыкул: Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы Інверсія

Існуюць граматычны і эмфатычны віды інверсіі. Граматычны пераважна сустракаецца ў агульных? спецыяльных i альтэрнатыўных пытаннях з мадальнымі дзеясловамі, а таксама be і will:

Was he happy? (Ці быў ён шчаслівым?) параўн. з He was happy (Ён быў шчаслівым);

What can you do? (Што ты можаш зрабіць?) параўн. з So, what you can do… (Вось, што ты можаш зрабіць…).

Will you drink tea or coffee? (Ты будзеш піць чай ці каву?) параўн. з You will drink tea or coffee (Ты будзеш піць чай ці каву).

Эмфатычная інверсія сустракаецца ў выпадках калі ў сказе робіцца націск на пэўнае слова[4], напрыклад: Friends she had many замест She had many friends. У такім выпадку пераклад ідзе з націскам на тое ж слова і з прыкладна такім жа парадкам слоў у беларускім сказе. Таму лепш перакласці вышэй прыведзены прыклад «Сяброў у яе было шмат», а не «У яе было шмат сяброў».

Зноскі

  1. Слепович В. С. Курс перевода. Руский-английский. Мн.: «ТетраСистемс», 2001, с.7
  2. Krylova, I.P., Gordon, E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.: «КДУ», 2008, рр. 416
  3. Даволі падрабязная апісанне розных функцыі кожнага члена сказа можна знайсці ў даведкавым дапаможніку: Krylova, I.P., Gordon, E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.: «КДУ», 2008, рр. 416—432
  4. Слепович В. С. Курс перевода. Руский-английский. Мн.: «ТетраСистемс», 2001, с.86
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Граматыка
Катэгорыя·Англійская мова