wd wp Пошук:

Герань далікатная

Герань далікатная[3][4][5] (Geranium molle L.) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышынь ад 10 да 45 см. Сцеблы да 60 см, прамыя, узыходзячыя або сцелюцца, з залозістымі валасінкамі. Ружовыя з цёмна-чырвоным пялёсткамі каля 3-8.5 даўжынёй (рэдка да 10.5) мм.

Распаўсюджанне

Паўночная Афрыка: Алжыр [пн.]; Егіпет [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя [пн.зах.]. Каўказ: Азербайджан; Расія — Дагестан. Еўропа: Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Германія; Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя [у тым ліку Корсіка]; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах.

Расце пераважна на сонечных палянах на сыпкіх землях і пясчаных дзюнах. Як правіла, распаўсюджваецца на пясчаных глебах. Від таксама разглядаецца як сінантропны чалавеку.

Экалогія

Перыяд цвіцення доўжыцца з мая па кастрычнік. Часта кветкі апыляюць перапончатакрылыя.

Таксанамія

Від Герань далікатная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань далікатная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Флористичний склад трав’янистих рослин на прискладській території, забрудненій пестицидами.
  5. Доповнення до «Конспекту флори лівобережного придніпров’я» Полтавського району Полтавської області.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL