Вуглава́я ско́расць[1][2], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:
d Φ
d t
{\displaystyle \omega ={\frac {d\Phi }{dt}}}
Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал
d Φ
{\displaystyle d\Phi }
яго перамяшчэнне складае:
R d Φ
{\displaystyle dr=Rd\Phi }
Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:
d r
d t
= R
d Φ
d t
= ω R
{\displaystyle v={\frac {dr}{dt}}=R{\frac {d\Phi }{dt}}=\omega R}
Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.
Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:
ω
=
r
×
v
r
2
,
{\displaystyle \mathbf {\omega } ={\frac {\mathbf {r} \times \mathbf {v} }{r^{2}}},}
дзе
r
{\displaystyle \mathbf {r} }
— вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.
Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.
Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.