wd wp Пошук:

Вуглавая скорасць

Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у адну адзінку па гадзіннікавай стрэлцы
Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у паўтары адзінкі па гадзіннікавай стрэлцы
Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у адну адзінку супраць гадзіннікавай стрэлкі

Вуглава́я ско́расць[1][2], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:

ω

d Φ

d t

{\displaystyle \omega ={\frac {d\Phi }{dt}}}

\{\displaystyle \omega =\{\frac \{d\Phi \}\{dt\}\}\} Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал

d Φ

{\displaystyle d\Phi }

\{\displaystyle d\Phi \} яго перамяшчэнне складае:

d r

R d Φ

{\displaystyle dr=Rd\Phi }

\{\displaystyle dr=Rd\Phi \} Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:

v

d r

d t

= R

d Φ

d t

= ω R

{\displaystyle v={\frac {dr}{dt}}=R{\frac {d\Phi }{dt}}=\omega R}

\{\displaystyle v=\{\frac \{dr\}\{dt\}\}=R\{\frac \{d\Phi \}\{dt\}\}=\omega R\} Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.

Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.

Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:

ω

=

r

×

v

r

2

,

{\displaystyle \mathbf {\omega } ={\frac {\mathbf {r} \times \mathbf {v} }{r^{2}}},}

\{\displaystyle \mathbf \{\omega \} =\{\frac \{\mathbf \{r\} \times \mathbf \{v\} \}\{r^\{2\}\}\},\} дзе

r

{\displaystyle \mathbf {r} }

\{\displaystyle \mathbf \{r\} \} — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.

Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.

Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  2. Вуглавая скорасць // Беларуская энцыклапедыя т. 4, с. 285.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Кінематыка
Катэгорыя·Скорасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара