wd wp Пошук:

Вугал

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вугал (значэнні).

«∠», абазначэнне вугла ў геаметрыі

Вугал[1][2] (кут[3][4]) плоскі — геаметрычная фігура, якая складаецца з пункта — пунтка вугла і двух розных промняў, што выходзяць з гэтага пунтка.

Інакш кажучы, вугал — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.

Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасці разглядаць вугал як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэнні фіксаванага прамяня вакол пункта О (з якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку вугал з’яўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэнне дазваляе абагульніць паняцце вугла: у залежнасці ад кірунку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы, разглядаюць вуглы, большыя за 360°, вуглы, роўныя 0°, і г. д. У трыганаметрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганаметрычныя функцыі для любых значэнняў аргумента.

Паняцце вугла таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэаметрыі (двухгранны вугал, шматгранны вугал, целавы кут).

Велічыня вугла

Вуглы звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага вугла

1

180

{\displaystyle 1 \over 180}

\{\displaystyle 1 \over 180\}. Радыян — вугал, у якога адпаведная дуга акружнасці паводле даўжыні роўная радыусу.

Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай вугла: калі кут змяшчае

  x

{\displaystyle \ x}

\{\displaystyle \ x\}° радыянаў, тады

x

α π

⋅ 180

{\displaystyle x={\alpha \over \pi }\cdot 180}

\{\displaystyle x=\{\alpha  \over \pi \}\cdot 180\};

α

π x

180

{\displaystyle \alpha ={\pi x \over 180}}

\{\displaystyle \alpha =\{\pi x \over 180\}\}

Класіфікацыя вуглоў

Паводле велічыні вылучаюць:

Просты вугал
Непукаты вугал
Камплементарныя вуглы a і b (b з'яўляецца дапаўненнем a, і a — дапаўненне b).
Сумежныя вуглы, востры a і тупы b, кут c — разгорнуты

Зноскі

  1. Вугал Архівавана 12 красавіка 2013. // Шаблон:Крыніцы/Матэматычная энцыклапедыя (Мінск, 2001)
  2. Вугал у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.284.
  3. Шаблон:Крыніцы/Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ (1993) С. 82, 122
  4. Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі фізічны слоўнік (1994) С. 253

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Геаметрычныя фігуры
Фізічныя велічыні
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы