wd wp Пошук:

Секунда

Мігценне шэрага сігналу адбываецца прыблізна раз на секунду.

Секу́нда (лац.: secunda — другая; ад выразу pars minuta secunda — другая малая частка (гадзіны) — у адрозненне ад хвіліны, якая з’яўляецца pars minuta prima — першай малой часткай; абазначэнне: с, s) — адзінка вымярэння часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.

На пабытовым узроўні секунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэння і, як правіла, з’яўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіннік.

У сістэме СІ секунда, наадварот, з’яўляецца асноўнай адзінкай вымярэння часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 перыядаў выпраменьвання, якое адпавядае пераходу між дзвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасці ўзбурэння з боку знешніх палёў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
СГС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Адзінкі вымярэння часу
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Метралогія
СІ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара