wd wp Пошук:

Ваеннае будаўніцтва Беларусі

Ваеннае будаўніцтва Беларусі — складовая частка ваеннай палітыкі Беларусі, якая заключаецца ў фарміраванні і рэфармаванні ўзброеных сіл. Уключае эканамічныя, сацыяльна-палітычныя, ваенныя і іншыя мерапрыемствы па ўдасканаленні ваеннай арганізацыі.

Гісторыя развіцця

Асноўны артыкул: Гісторыя беларускай арміі Гл. таксама: Скарачэнні Узброеных сіл Беларусі (1992—1996), Ядзернае раззбраенне Беларусі і Ваенныя рэформы ў Беларусі (1994—2005) Згодна з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1990 года, Беларусь атрымала права на ўласныя сілы бяспекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету. Пасля здабыцця незалежнасці ў 1991-м востра паўстала пытанне аб стварэнні беларускага войска. 20 сакавіка 1992 года Саветам Міністраў з частак Беларускага ваеннага акругі УС СССР былі сфармаваны Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь[1].

Перш за ўсё кіраўніцтва краіны пачало распрацоўку палажэнняў нацыянальнай ваеннай палітыкі. У якасці асноўнага ваенна-палітычнага дакумента была вызначана ваенная дактрына, якая была прынятая Вярхоўным Саветам (пастанова №2049-XII ад 16 снежня 1992 года). Яна адпавядала ваенна-палітычнай абстаноўцы пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, якая характарызавалася заканчэннем «Халоднай вайны». Дакумент меў выключна абарончы характар і быў накіраваны не на падрыхтоўку да вайны, а на ўмацаванне як дзяржаўнай, так і міжнароднай бяспекі. У аснову стварэння дактрыны была пакладзена канцэпцыя ўзброенага нейтралітэту[2].

За 1992—1996 гады праведзена маштабная дэмілітарызацыя, калі многія воінскія частці скарачаліся або перафармаваліся[1]. Акрамя таго, з тэрыторыі краіны былі выведзеныя ў Расію або расфармаваныя на месцы некаторыя авіяцыйныя часткі Далёкай авіяцыі, франтавой авіяцыі, авіяцыі СПА і ваенна-транспартнай авіяцыі[1]. Поўным ходам ішлі працэсы па ліквідацыі ўзбраенняў і тэхнікі. Адным з ключавых мерапрыемстваў стала ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі[3].

У 1994-м прэзідэнтам рэспублікі быў абраны Аляксандр Лукашэнка, з пачаткам праўлення якога пачалося рэфармаванне[4][5][6][7], якое завяршылася ў 2005[5]—2006[8] годах. Дадзены этап ваеннага будаўніцтва характарызуецца з’яўленнем новых родаў і відаў войскаў, абнаўленнем ваеннай дактрыны, парадкаваннем ваенна-прамысловага комплексу і ідэалагічнай работы, удасканаленнем сістэмы кіравання войскамі і іх камплектавання, рэфармаваннем большасці аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх частак і ўстаноў, а таксама пераадоленнем крызісных з’яў 1990-х гадоў.

У 2010-х гадах, на фоне падзей у суседняй Украіне(руск.) бел., дзейнасці краін НАТА і пачаткам Новай Халоднай вайны, у Рэспубліцы Беларусь востра стала пытанне падтрымання абараназдольнасці арміі. Прыярытэтнымі напрамкамі сталі: аптымізацыя баявога складу і колькасці войскаў; выбарчае пераўзбраенне на сучасныя ўзоры (у тым ліку айчыннай вытворчасці) ўзбраення і тэхнікі; захаванне кадравага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню укамплектаванасці. Падчас аптымізацыі УС прыярытэт быў аддадзены ўдасканаленню арганізацыйна-штатных структур[9].

Арганізацыя і структура

Першапачаткова ў Беларусі існавалі два віды войск — сухапутныя войскі (у іх склад уваходзілі ў тым ліку і падраздзяленні супрацьпаветранай абароны) і ваенна-паветраныя сілы. Савецкія арміі і дывізіі былі ператвораны ў карпусы і брыгады. Так, напрыклад, у 1993 годзе былая 28-я армія стала 28-м армейскім корпусам, а 7-я танкавая армія — 7-м армейскім корпусам[10], які ўжо ў 94-м ператвораны ў 65-ы армейскі корпус[11].

У ходзе далейшага рэфармавання ў 2001 годзе армейскія карпусы замянілі аператыўныя камандаванні: 28-ы стаў Заходнім АК[10], 65-ы — Паўночна-заходнім[11]. Таксама праведзена аб’яднанне Ваенна-паветраных сіл і войск СПА, якія выйшлі з сухапутных сіл, у адзіную структуру. У 2002 годзе ажыццёўлена фарміраванне двух аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і СПА — Заходняга і Паўночна-Заходняга[12].

ГРУ, ДШВ і ПДВ 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, грунтуючыся на палажэннях ваеннай дактрыны 1992-га, ператвораны ў мабільныя брыгады, якія ўвайшлі ў склад сухапутных сіл як асобны род войск — Мабільныя сілы Беларусі[13]. Дадзенае аб’яднанне створана ў 1995 годзе[14]. Мабільныя сілы прызначаліся для прыкрыцця стратэгічнага разгортвання, зрыву спецыяльных аперацый праціўніка і выканання іншых задач[13].

Агульнае кіраўніцтва падраздзяленняў ажыццяўляла ўпраўленне мабільных сіл[15]. У пачатку 2000-х гг. мабільныя брыгады перападпарадкаваны Генеральнаму штабу, А ў складзе аператыўнага ўпраўлення створаны аддзел сіл спецыяльных аперацый, што павысіла ўзровень арганізаванага кіравання мабільнымі часткамі і падраздзяленнямі спецпрызначэння. У 2004-м аддзел рэарганізаваны да ўпраўлення[13].

Пазней, у 2007 годзе, мабільныя войскі былі аб’яднаны са спецназам ГРУ у Сілы спецыяльных аперацый.

Іншыя рады войск У пачатку 2000-х, ва ўмовах скарачэння колькасці ўзброеных сіл і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні стала арганізацыя тэрытарыяльнай абароны. Быў утвораны новы род войск — Тэрытарыяльныя войскі Беларусі[16]. Яны былі прызначаны для склікання толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Войскі тэрытарыяльнай абароны атрымалі дапаможнае значэнне, а іх камплектаванне праходзіць з асоб, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе.

У маі 2006 года, у мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння, на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны Транспартныя войскі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[17].

Аптымізацыя і колькасныя змены

Ад Савецкага Саюзу краіне дасталася вялікая спадчына, 1410 воінскіх фарміраванняў БВА, групоўка стратэгічных ядзерных сіл (каля 180 злучэнняў, частак і ўстаноў колькасцю каля 40 тыс. чалавек). Канцэнтрацыя войскаў у рэспубліцы з’яўлялася самай высокай у Еўропе. Так, напрыклад, адзін вайсковец прыходзіўся на 43 чалавекі грамадзянскага насельніцтва. Да Беларусі цалкам адышлі вайсковыя часткі сухапутных войскаў і СРА, прыкладна 90% знішчальнай і бамбардзіровачнай авіяцыі, полк транспартнай авіяцыі, полк стратэгічных бамбавікоў, паветрана-дэсантная дывізія[1]. На тэрыторыі маладога дзяржавы знаходзілася групоўка у 240 тысяч чалавек[18]. З іх 125 тысяч чалавек вясной 92-га непасрэдна склалі беларускае войска[8].

Улады краіны, будучы не ў сілах утрымліваць вялікую савецкую спадчыны, прыступілі да скарачэння узброеных сіл.

У пачатку 90-х гадоў Беларусь за свой кошт скараціла ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі ў 2,8 разы больш, чым Вялікабрытанія, Францыя і ЗША (на тэрыторыі Еўропы) разам узятыя[4]. Краіна ліквідавала 1773 баявых танка, 1341 баявую браняваную машыну і 130 баявых самалётаў, што складае каля 10% узбраенняў і ваеннай тэхнікі, ліквідаваных усімі трыццаццю дзяржавамі-удзельнікамі Дагавора аб звычайных узброеных сілах[3].

Да 1996-га армія скарацілася да 85,5 тысяч[8], а ў другой палове 90-х — да 65[19].

Пасля 90-х кіраўніцтва працягвала ажыццяўляць мерапрыемствы па скарачэнні запасаў незапатрабаваных узбраенняў. Толькі за 2018 год утылізавана каля 6 тысяч адзінак зброі і тэхнікі, а таксама 5 тысяч боепрыпасаў. Грамадзянскіх структурам і мясцовым органам улады перададзена ў мірнае карыстанне 110 нявыкарыстаных ваенных аб’ектаў[9].

Мяркуецца, што для краіны найбольш лепшым варыянтам будзе захаванне невялікай, кампактнай, але ў той жа час мабільнай арміі[20], якая ў выпадку ваеннай пагрозы можа быць павялічана ў некалькі разоў за кошт прызыву асоб, якія адбылі тэрміновую службу. Узброеныя Сілы Беларусі ў мірны час займаюцца пытаннямі падрыхтоўкі да вайсковай мабілізацыі і стратэгічнага разгортвання, для чаго неабходны навучаны рэзерв. Менавіта па гэтай прычыне дзяржава пакуль захоўвае тэрміновую службу[9].

Мерапрыемствы па пераўзбраенні

Значная частка беларускага ўзбраення з’яўляецца савецкай спадчынай. З цягам часу яна састарваецца, зніжаецца яе патэнцыял і баявыя магчымасці для сучаснага выкарыстання. Існуюць тры шляхі вырашэння гэтага пытання: мадэрнізацыя, закупка новай замежнай і стварэнне ўласных узораў узбраенняў. Аднак з-за невялікага фінансавання Узброеных Сіл гэтыя працэсы ідуць павольна. У дадатак, першы шлях падвяргаецца крытыцы, паколькі нават глыбока мадэрнізаваная савецкая тэхніка ўсё яшчэ будзе саступаць сучасным узорам[21].

У 2010-х гадах прыярытэтнымі мэтамі сталі прывядзенне беларускай арміі ў адпаведнасць існуючым выклікам і эканамічным магчымасцям дзяржавы, пераўзбраенне на сучасныя сістэмы і ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, развіццё ваеннай інфраструктуры. Рэалізоўваліся праекты па стварэнні шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання, беспілотных авіяцыйных комплексаў і распрацоўка айчыннай аб’яднанай сістэмы навігацыі, сувязі і апазнавання, а таксама пераўзбраення зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў і перавод перспектыўных узораў ўзбраення і тэхнікі на колавую базу ўласнай вытворчасці[22].

Праца ў галіне айчынных распрацовак дала шэраг перспектыўных і паспяховых узораў узбраенняў. Сярод бронеаўтамабіль — Віцім, Кайман, Asilak, Volat V1, бронетранспарцёраў — БТР-60МБ1 і БТР-70МБ1, артылерыі — Паланэз і Флейта, рабатызаванай тэхнікі — РАК «Берсерк», РСК «Багамол», Буравеснік МБ, БПЛА «Бусел», БПЛА «Беркут», нелетальных відаў узбраення — серыя комплексаў РЭБ «Навальніца». Пачынаючы з 2017 года імпульс развіцця атрымала і стралковае ўзбраенне. Распрацаваны пісталеты ПСН-В, ПВ-17, аўтаматы VSK-100, VSK-100BP і гранатамёт ММ-60 «Сапфір». Частка прадукцыі не толькі прынятая на ўзбраенне беларускай арміі, але і пастаўлена на экспарт.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 ДОСЬЕ: К 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь
  2. Чумаков А. П. На страже Республики Беларусь // Беларуская Думка. - 1998, № 2. - С. 3 - 10.
  3. 1 2 Военная политика Архівавана 6 мая 2021.
  4. 1 2 Национальная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 1. // СБ. Беларусь сегодня, 20 марта 2020
  5. 1 2 Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается // СБ. Беларусь сегодня, 18 октября 2005
  6. Национальная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 2-я // СБ. Беларусь сегодня, 27 марта 2020
  7. Игорь Плугатарев. Главком Лукашенко и его армия // Электронное периодическое издание Оборона.Ру, 4 июня 2011
  8. 1 2 3 Численность вооруженных сил Беларуси достаточна с учетом союза с Россией
  9. 1 2 3 Раўкоў А. А. Документ мира и безопасности: О новой военной доктрине Республики Беларусь // Беларуская думка : часопіс. — 2018. — № 12. — С. 3—10.
  10. 1 2 История Западного оперативного командования (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 20222022-01-03. Праверана 19 ліпеня 2022.
  11. 1 2 История Северо-западного оперативного командования (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 20222022-01-03. Праверана 19 ліпеня 2022.
  12. ИСТОРИЯ ВВС и силы ПВО (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 20182018-12-09. Праверана 19 ліпеня 2022.
  13. 1 2 3 Краткая историческая справка (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 20212021-12-25. Праверана 25 снежня 2021.
  14. Richard Woff, ‘Minsk: making limited progress with reform,’ Jane’s Intelligence Review, June 1996, 248.
  15. Мобильные Силы Республики Беларусь - серия знаков (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2021.
  16. Законы Республики Беларусь о защите республики
  17. Годовой праздник департамента транспортного обеспечения Министерства обороны(недаступная спасылка)
  18. ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ РАЗВИТИЯ — Во славу Родины(нявызн.)  (недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 20182018-01-15. Праверана 25 снежня 2021.
  19. Цена специалиста. Сколько стоят военные? // Белорусский Партизан, 14 ноября 2021
  20. Лукашенко: современная белорусская армия мобильна, компактна и оснащена
  21. От устаревания белорусскую бронетехнику модернизация не спасает
  22. Вооруженные Силы Республики Беларусь на современном этапе строительства и развития (Пресс-служба Министерства обороны Республики Беларусь) Архівавана 24 снежня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваенная палітыка Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ваеннае будаўніцтва