wd wp Пошук:

Транспартныя войскі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

Тра́нспартныя во́йскі Узбро́еных сіл Рэспу́блікі Белару́сь — спецыяльныя войскі ў складзе Узброеных сіл Беларусі, прызначаныя для выканання задач транспартнага забеспячэння воінскіх фарміраванняў Беларусі.

Гісторыя

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 1991 года №1096-XII чыгуначныя войскі, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, былі падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 1992 года № 760 «Аб чыгуначных войсках» на базе 30‑й асобнай чыгуначнай брыгады былі ўтвораны чыгуначныя войскі Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 2001 года ўпраўленне чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь было пераўтворана ў дэпартамент чыгуначных войскаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[2].

11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

Задачы

У мірны час

У ваенны час

Кіраўніцтва

Органам ваеннага кіравання транспартных войскаў з’яўляецца Дэпартамент транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны.

Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі ажыццяўляе Міністр абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння, які прызначаецца на пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 16 жніўня 2017 года пасаду займае палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі.

Склад

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Об Ю. Н. Шаплавском» ад 16 жніўня 2017 года, № 293(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.
  2. Белорусская военная газета «ТРАНСПОРТНЫЕ ВОЙСКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных