wd wp Пошук:

VSK-100

VSK-100 — беларуская аўтаматычная вінтоўка калібра 7,62x39 мм, распрацаваная кампаніяй «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ. Вырабляецца ААТ «Кідма тэк».

Гісторыя і характарыстыка

У 2017 годзе ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСВТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7, 62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.

У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (бул-пап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.

Была праведзеная адпрацоўка і на жывучасць ствала, калі пасля некалькіх тысяч стрэлаў VSK-100 тэставалі на дакладнасць і кучнасць бою. Акрамя асноўных пунктаў методыкі, аўтаматы правяраліся яшчэ па двух дадатковых. VSK-100 абсталёўваўся сошкамі і аптычнымі прыцэламі і ўжываўся, як пазаштатная замена снайперскай вінтоўкі, выкарыстоўваўся ён і ў варыянце лёгкага ручнога кулямёта. Вынікі стрэльбаў паказалі, што пры ўжыванні сошак і аптычных прыцэлаў характарыстыкі дакладнасці і кучнасці стральбы ў VSK-100 на дыстанцыі 100 метраў павялічваюцца да двух разоў.

У далейшым зброя паступіла на ўзбраенне Унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь[2].

Варыяцыі

Распрацавана мадэль пад патрон .223 Rem (5, 56x45 мм), якая атрымала найменне VSK-100-223[3].

У чэрвені 2021 года прэзентаваная мадыфікацыя SMAR-100BPM з кампаноўкай бул-пап.

Экспарт

У верасні 2021 года прайшлі выпрабаванні аўтамата ў Інданезіі. На іх прысутнічаў намеснік камандуючага марской пяхотай брыгадны генерал Эндзі Супардзі. Зброя падвяргалася стральбе пасля апускання ў марскую ваду, бруд і пясок. Планавалася, што VSK-100-223 паступіць на ўзбраенне марской пяхоты[4].

У кастрычніку 406 адзінак VSK-100 паступілі на ўзбраенне паліцыі пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Аўтаматы мясцовым паліцыянтам уручыў асабіста Генеральны інспектар паліцыі правінцыі Маазам Джа Ансар[5].

Зноскі

  1. Белорусские пистолеты и автоматы, патроны к ним, авиационные ракеты и современная бронетехника. Лукашенко посетил объекты ВПК в Оршанском районе
  2. Делегация Росгвардии посетила спецподразделения ВВ и МВД Беларуси // СБ. Беларусь сегодня, 1 февраля 2021
  3. Аўтамат VSK–100–223 калібра .223 Rem (5,56x45 мм)
  4. В сентябре этого года в Индонезии прошли испытания 5,56-мм автомата VSK-100-223.
  5. Первая партия белорусских автоматов VSK-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2020 годзе
Катэгорыя·Аўтаматы
Катэгорыя·Стралковая зброя Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый