wd wp Пошук:

38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада

38-я Брэсцкая асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Cілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616.

Гісторыя

Дырэктыва аб стварэнні 38-й гв. АДШБр выйшла 10 лістапада 1979 года[4].

Брыгада ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях у Афганістане з 1987 года.

1 чэрвеня 1990 года яна была перададзена ў склад Паветрана-дэсантных войскаў і перафарміравана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную паветрана-дэсантную брыгаду.

1 верасня 1995 38-ю брыгаду перадалі ў склад мабільных сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года па 31 студзеня 2003 года брыгада знаходзілася ў складзе Сухапутных войскаў.

З 1 лютага 2003 года 38-я брыгада перайшла да частак цэнтральнага падпарадкавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і адносіцца да сіл спецыяльных аперацый.

З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду[5].

У жніўні 2020 года брыгада прыцягвалася для стрымлівання пратэстаў у Беларусі[6][7].

14 студзеня 2020 года міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прысваенні брыгадзе наймення па пункце дыслакацыі: 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада[8].

Крыніцы

Зноскі

  1. На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
  2. На суде по делу Шутова стало известно, кто отдал приказ использовать вооруженных военнослужащих во время протестов в Бресте
  3. БрестСИТИ. Новости - «Дмитрий Коршунов — новый командир 38-й бригады в Бресте»
  4. Десантно-штурмовые войска СССР
  5. Брестский курьер. 38-я бригада – снова десантно-штурмовая
  6. СМИ: в Бресте подняли 38 бригаду ВДВ(нявызн.).
  7. Власти Бреста подтвердили привлечение десантников для сдерживания протестов(нявызн.).
  8. Об изменении названия 103-й бригады
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Брэст
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Гвардзейскія воінскія часці Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Савецкая гвардыя