wd wp Пошук:

Сухапутныя войскі

Сухапутныя войскі (СВ) — від узброеных сіл (ВС) шматлікіх дзяржаў свету, нароўні з ваенна-марскім флотам (сіламі) і ваенна-паветранымі сіламі (флотам).

У некаторых краінах могуць звацца сухапутнымі сіламі, Арміяй (напрыклад, Армія ЗША[1]). Традыцыйна складаюцца з пяхотных, кавалерыйскіх, артылерыйскіх, матарызаваных і механізаваных падраздзяленняў, частак, злучэнняў і аб’яднанняў. Могуць таксама мець уласныя авіяцыйныя падраздзяленні, званыя Авіяцыяй Сухапутных войскаў або Армейскай авіяцыяй і Войскі ППА.

Сухапутныя войскі — найбольш шматлікі від узброеных сіл любой дзяржавы і менавіта на іх ускладаецца асноўная нагрузка ў любым узброеным канфлікце і вайне.

Роды войскаў

Зноскі

  1. Амерыканская армія — самы вялікі міф ХХ стагоддзя

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ваеннае будаўніцтва
Катэгорыя·Сухапутныя войскі