wd wp Пошук:

Вадзім Аляксандравіч Пабудзей

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Пабудзей (нар. 17 снежня 1994, Востраў, Ганцавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ СПК «Агарэвічы» Ганцавіцкага раёна, гуляў за мясцовы клуб «Ганцавічы» ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. У 2013 годзе дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнам, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Брэстжылбуда». У жніўні 2013 года далучыўся таксама да клуба Другой лігі чэмпіянату Беларусі «Баранавічы». Неўзабаве замацаваўся ў аснове клуба, а на наступны год разам з ім выйграў Другую лігу. У сезоне 2015 быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе.

У сакавіку 2016 года быў запрошаны на прагляд у брэсцкае «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. 16 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсё 90 хвілін у матчы супраць «Белшыны» (2:4). У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў на розных флангах паўабароны, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену.

У красавіку 2017 года перайшоў у «Іслач»[4]. Пачынаў сезон у аснове «Іслачы», але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У канцы сезона вярнуў месца ў аснове і трыма сваімі галамі дапамог камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пакінуў «Іслач»[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» адправіўся на прагляд у мінскі «Прамень» і падпісаў кантракт з клубам[6]. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і паўабаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У «Жэтысу» чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Пабудзей разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[8].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з асўноных ігракоў каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная кар’ера

У канцы 2014 года, яшчэ будучы іграком другалігавых «Баранавічаў», быў заўважаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі Ігарам Кавалевічам і запрошаны ў каманду. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча з Літвой. У студзені 2015 года ў складзе беларускай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго перастаў выклікацца ў зборную.

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013Д3БаранавічыБеларусь121
2014Д3БаранавічыБеларусь252
2015Д2БаранавічыБеларусь283
2016Д1ДынамаБеларусь212
2017Д1ІслачБеларусь193
2018Д1ІслачБеларусь180
2019Д1ДняпроБеларусь284
2020Д1ЖэтысуКазахстан141
2021Д1ГомельБеларусь297

Зноскі

  1. Vadim Pobudej // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://torpedo-belaz.by/player/pobudej-vadim/
  3. https://www.pressball.by/footballstat/vadim_pobudei/
  4. Вадим Побудей перешел из брестского “Динамо” в “Ислочь”
  5. “Ислочь” рассталась с Побудеем
  6. Побудей стал игроком “Луча”
  7. Источник: Побудей подписал контракт с “Жетысу”
  8. Все белорусы покинули “Жетысу”
  9. “Гомель” подписал контракт с Побудеем
  10. Вадим Побудей стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных