wd wp Пошук:

Зборная Беларусі па футболе

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да Чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Гісторыя

У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).

У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.

Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера[3]. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад»[4].

6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў[5], які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера[6]. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.

Хатні стадыён

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні склад

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскіх матчах супраць зборных Сірыі (17 лістапада 2022) і Амана (20 лістапада 2022)[7][8].

Статыстыка прыведзена станам на 27 лістапада 2022 года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб
БрМаксім Плотнікаў19983−2Беларусь Шахцёр (Салігорск)
БрСяргей Ігнатовіч19922−3Беларусь Іслач (Мінскі раён)
БрАндрэй Кудравец20031−0Беларусь БАТЭ (Барысаў)
АбДзяніс Палякоў1991521Казахстан Астана (Нур-Султан)
АбСяргей Паліцевіч1990371Беларусь Шахцёр (Салігорск)
АбКірыл Пячэнін1997180Расія Арэнбург
АбГлеб Шаўчэнка1999150Беларусь Шахцёр (Салігорск)
АбАляксандр Сачыўка1986121Беларусь Дынама (Мінск)
АбМаксім Швяцоў1998120Беларусь Дынама (Мінск)
АбУладзіслаў Малькевіч199981Беларусь БАТЭ (Барысаў)
АбДаніла Нячаеў199970Беларусь БАТЭ (Барысаў)
АбЗахар Волкаў199760Расія Хімкі
АбІлья Лукашэвіч199800Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)
ПАУладзіслаў Клімовіч1996291Рэспубліка Кіпр Неа Саламіна (Фамагуста)
ПАЯўген Яблонскі1995283Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол)
ПАМакс Эбонг1999262Казахстан Астана (Нур-Султан)
ПАМікіта Корзун1995170Беларусь Шахцёр (Салігорск)
ПАДзмітрый Падстрэлаў1998141Беларусь Шахцёр (Салігорск)
ПАВалерый Грамыка1997111Беларусь БАТЭ (Барысаў)
ПАВалерый Бачароў200060Беларусь БАТЭ (Барысаў)
ПАДзяніс Грачыха199930Беларусь Дынама (Мінск)
ПАКірыл Капленка199920Расія Арэнбург
НапІван Бахар1998222Беларусь Дынама (Мінск)
НапУладзімір Хвашчынскі199061Беларусь Мінск
НапЯгор Багамольскі200060Азербайджан Нефтчы (Баку)

Нядаўнія выклікі

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб Апошні выклік
БрСяргей Чэрнік198923−30Беларусь Шахцёр (Салігорск)Іарданія (16 лістапада 2021)
БрПавел Паўлючэнка199811−12Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца (Няцеча)Славакія (25 верасня 2022)
БрЯгор Хаткевіч19887−8Беларусь Дынама (Мінск)Славакія (25 верасня 2022)
БрРаман Сцяпанаў199100Беларусь Шахцёр (Салігорск)Бахрэйн (29 сакавіка 2022)
АбРаман Юзапчук1997161Беларусь Шахцёр (Салігорск)Бахрэйн (29 сакавіка 2022)
АбМікіта Навумаў1989141Беларусь Дынама (Мінск)Іарданія (16 лістапада 2021)
АбМікалай Золатаў1994140Украіна Колас (Каваліўка)Іарданія (16 лістапада 2021)
АбРуслан Юдзянкоў1987100Казахстан Мактаарал (Атакент)Славакія (25 верасня 2022)
АбРаман Бегуноў199390Беларусь Дынама (Мінск)Азербайджан (13 чэрвеня 2022)
АбРуслан Хадаркевіч199380Беларусь Шахцёр (Салігорск)Славакія (25 верасня 2022)
ПААрцём Быкаў1992211Беларусь Дынама (Мінск)Азербайджан (13 чэрвеня 2022)
ПАПавел Сядзько1998111Беларусь ГомельСлавакія (25 верасня 2022)
ПАДзмітрый Бяссмертны199770Беларусь БАТЭ (Барысаў)Славакія (25 верасня 2022)
ПААляксандр Сялява199250Расія Растоў (Растоў-на-Доне)Казахстан (22 верасня 2022)
ПАРуслан Лісаковіч200250Беларусь Іслач (Мінскі раён)Славакія (25 верасня 2022)
ПААрцём Канцавы199931Беларусь Дынама (Мінск)Індыя (26 сакавіка 2022)
ПААляксей Залескі199400Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Індыя (26 сакавіка 2022)
НапПавел Савіцкі1994247Беларусь Нёман (Гродна)Славакія (25 верасня 2022)
НапВіталь Лісаковіч1998205Расія Рубін (Казань)Іарданія (16 лістапада 2021)
НапАндрэй Салавей199482Беларусь Шахцёр (Салігорск)Азербайджан (13 чэрвеня 2022)
НапДзмітрый Анцілеўскі199780Грузія Дынама (Тбілісі)Іарданія (16 лістапада 2021)

Галоўныя трэнеры

Матчы зборнай

Асноўны артыкул: Матчы зборнай Беларусі па футболе

10 апошніх матчаў зборнай

Дата Стадыён Супернік Лік[s 1] Статус матча Аўтары галоў
26 сакавіка 2022 Нацыянальны стадыён, Рыфа, Бахрэйн (н) Індыя Індыя 3:0 ТМ Быкаў Гол на 48 хвіліне 48', Салавей Гол на 68 хвіліне 68',
Грамыка Гол на 90+1 хвіліне 90+1'
29 сакавіка 2022 «Мухарак», Мухарак, Бахрэйн (г) Бахрэйн Бахрэйн 1:0 ТМ Салавей Гол на 45+1 хвіліне 45+1'
3 чэрвеня 2022 «Караджорджэ», Нові-Сад, Сербія (х) Славакія Славакія 0:1 ЛН-2023
6 чэрвеня 2022 «Караджорджэ», Нові-Сад, Сербія (х) Азербайджан Азербайджан 0:0 ЛН-2023
10 чэрвеня 2022 «Караджорджэ», Нові-Сад, Сербія (х) Казахстан Казахстан 1:1 ЛН-2023 Малькевіч Гол на 84 хвіліне 84'
13 чэрвеня 2022 Далга Арэна, Мардакян, Азербайджан (г) Азербайджан Азербайджан 0:2 ЛН-2023
22 верасня 2022 Астана-Арэна, Астана, Казахстан (г) Казахстан Казахстан 1:2 ЛН-2023 Савіцкі Гол на 45+3 хвіліне 45+3'
25 верасня 2022 ТСЦ Арэна, Бачка-Топала, Сербія (г) Славакія Славакія 1:1 ЛН-2023 Бахар Гол на 45 хвіліне 45'
17 лістапада 2022 «Шабаб Аль-Ахлі», Дубай, ААЭ (н) Сірыя Сірыя 1:0 ТМ Аўтагол на 80 хвіліне 80'
20 лістапада 2022 Халіфа бін Заед, Эль-Айн, ААЭ (н) Аман Аман 0:2 ТМ
  1. Першай паказана колькасць галоў, забітых у браму апанента.
  • х — хатні матч
  • г — матч у гасцях
  • н — матч на нейтральным полі
  • ТМ — таварыскі матч

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Белыя крылы» для заўзятараў // svaboda.org
  2. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
  3. Мархель остался во главе футбольной сборной Беларуси
  4. Футбол. Михаил Мархель: беру ответственность за поражение в Бельгии на себя
  5. Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
  6. Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
  7. Кондратьев назвал состав сборной Беларуси на ближайшие спарринги, в нем есть Кирилл Капленко
  8. Сборная в ОАЭ: Лукашевич и Подстрелов вместо Сачивко и Корзуна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі