.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Пабудзей (нар. 17 снежня 1994, Востраў, Ганцавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Выхаванец ДЮСШ СПК «Агарэвічы» Ганцавіцкага раёна, гуляў за мясцовы клуб «Ганцавічы» ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. У 2013 годзе дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнам, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Брэстжылбуда». У жніўні 2013 года далучыўся таксама да клуба Другой лігі чэмпіянату Беларусі «Баранавічы». Неўзабаве замацаваўся ў аснове клуба, а на наступны год разам з ім выйграў Другую лігу. У сезоне 2015 быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе.
У сакавіку 2016 года быў запрошаны на прагляд у брэсцкае «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. 16 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсё 90 хвілін у матчы супраць «Белшыны» (2:4). У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў на розных флангах паўабароны, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену.
У красавіку 2017 года перайшоў у «Іслач»[4]. Пачынаў сезон у аснове «Іслачы», але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У канцы сезона вярнуў месца ў аснове і трыма сваімі галамі дапамог камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пакінуў «Іслач»[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» адправіўся на прагляд у мінскі «Прамень» і падпісаў кантракт з клубам[6]. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і паўабаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У «Жэтысу» чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Пабудзей разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[8].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з асўноных ігракоў каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10].
У канцы 2014 года, яшчэ будучы іграком другалігавых «Баранавічаў», быў заўважаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі Ігарам Кавалевічам і запрошаны ў каманду. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча з Літвой. У студзені 2015 года ў складзе беларускай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго перастаў выклікацца ў зборную.
8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Баранавічы | ![]() | 12 | 1 |
2014 | Д3 | Баранавічы | ![]() | 25 | 2 |
2015 | Д2 | Баранавічы | ![]() | 28 | 3 |
2016 | Д1 | Дынама | ![]() | 21 | 2 |
2017 | Д1 | Іслач | ![]() | 19 | 3 |
2018 | Д1 | Іслач | ![]() | 18 | 0 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() | 28 | 4 |
2020 | Д1 | Жэтысу | ![]() | 14 | 1 |
2021 | Д1 | Гомель | ![]() | 29 | 7 |