wd wp Пошук:

Бітва на Нёмане

Бітва на Нёмане (польск.: Bitwa nad Niemnem, руск.: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 19191920 гадоў. Працягвалася з 20 верасня да 26 верасня (некаторыя лічаць да 28 верасня). Другая па значнасці перамога польскага войска, пасля Цуду пад Варшавай, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921).

Планаванне

Падрыхтоўка Тухачэўскага

26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Свіслач. Сюды сцягваліся савецкія рэзервы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі разбітыя пад Варшавай. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысячы салдат і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.

Камандуючы Фронту збіраўся правесці наступ сіламі трох армій, захапіць Беласток і Брэст, а пасля нанесці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (шэсць дывізій), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).

Тухачэўскі разлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага з фінскага фронту.

Расстаноўка Чырвонага войска

Падрыхтоўка Польскага войска

10 верасня ў Штабе Галоўнанкамандуючага ў Брэсце пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Армій Юзаф Пілсудскі прадставіў план аперацыі бітвы на Нёмане і Шчары.

На думку камандуючага патрэбны быў удар у кірунку Гродна і Ваўкавыска, каб звязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсці праз літоўскую тэрыторыю і выйсці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразне ў баях на лініі Нёмана.

Загад ад 19 верасня ўдакладніў заданні армій, аперацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзенне аперацыі былі вызначаны:

Абедзве арміі налічвалі 67 тысяч салдат і 432 гарматы.

Расстаноўка Войска Польскага

Ваенныя дзеянні

Баі за Гродна

20 верасня 21 Горная дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 стралковых дывізіях, каб выправіць палажэнне адддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.

Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны спешна пачалі адыход у бок Гродзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 стралковыя дывізіі і сфарсавалі Свіслач.

21 верасня ізноў прынёс поспех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 стралковых дывізій не прынеслі поспеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.

Контрудары Чырвонай арміі

22 верасня да баёў далучыліся рэзервовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 салдат, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 салдат, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаванні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Дабраахвотная дывізія плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная дывізія білася каля Кузніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 стралковых дывізій і 56 Самастойнай стралковай брыгады пераведзенай з фінскага фронту.

Сігнал да атакі

23 версня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі фарсіраваць Нёман і захапіць Гродна. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыццявіць.

21 Горная дывізія крывавілася пад Індурай і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізіямі.

22 дывізія Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Гродна. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бернарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу праз Нёман. Але з-за недахопу сувязі, той поспех не быў своечасова выкарыстаны.

Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.

Але 24 верасня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей. Дайшлі паведамленні пра сфарсаванне Нёману аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Гродна. 2 кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.

Удар з поўначы

22 верасня распачала свае дзеянні польская Ударная Група 2 арміі. Начале яе ішла 4 кавалерыйская брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і змятала літоўскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасня яна забыла не знішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег. у шасцігадзіннай бітве разбіла 22 верасня два літоўскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасня заняла Марцінканцы.

У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 кавалерыйскай Брагадай разбілі літоўскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча. Але далейшыя дзеянні групоўкі залежалі ад развіцця сітуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Гродна.

Вынікі

Бітва на Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысяч палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі і ваеннага ладунку.

Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Чырвонае войска было разбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаванняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.

Аднак Беларусь была падзелена на дзве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Украіне, аднак польскі бок не прыняў гэту прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.

Арганізацыя войска

Войска польска

Пілсудскі і Рыдз-Сміглы ў часе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе

Аператыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзаф Пілсудскі.

Леанард Скерскі

Чырвоная армія

Міхаіл Тухачэўскі

Заходні фронт генерала Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 салдат, 220 гармат)

Зноскі

  1. А. Грыцкевіч. Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя·Канфлікты 1920 года
Катэгорыя·Верасень 1920 года
Катэгорыя·Бітвы польска-савецкай вайны