wd wp Пошук:

Уладзіслаў Андэрс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрс. Уладзіслаў Альберт Андэрс (польск.: Władysław Albert Anders; 11 жніўня 1892, Блонне каля Кросневіц, Кутнаўскі павет — 12 мая 1970, Лондан) — генерал броні (генерал-лейтэнант) польскай арміі, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны (гл. Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)), галоўнакамандуючы польскімі сіламі на Захадзе (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся на землях, што ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Бацька Альберт Андэрс — аграном, працаваў адміністратарам маёнткаў, маці Эльжбета. Бацькі былі немцамі па паходжанні, пратэстанцкага веравызнання.

Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 года ў расійскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. Браў удзел у фарміраванні аддзелаў Першага Польскага Корпуса, якім камандаваў Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дахаты і далучыўся да Войска Польскага. Шэф штабу Арміі Велікапольскай у велікапольскім паўстанні 1919 года. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года камандываў 15 Палком познанскіх уланаў.

У кастрычніку 1921 года навучаўся ў Вышэйшай ваеннай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генеральнага Інспектара Кавалерыі. З лістапада 1925 — камендант Варшавы. Пад час майскага перавароту — шэф штаба ўрадавых войскаў. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасля Навагрудскай Брыгады Кавалерыі, камандзір гарнізона Баранавічы. Адтуль накіраваўся на вайну 1939 года.

Андэрс, Уладзіслаў Сікорскі падчас візіта да Сталіна, Куйбышаў, снежань 1941 года

Падчас прабівання Арміі Познань і Памор’е да Варшавы адмовіўся выконваць загад пра абарону Кампіноскай пушчы, матывуючы тым, што брыгада панесла вялікія страты. З 12 верасня 1939 года камандуючы аператыўнай групай кавалерыі. Пасля цяжкіх баёў пад Міньскам Мазавецкім і Тамашовам Любельскім яму пашчасціла прабіцца на поўдзень. Здолеў расфарміраваць групу кавалерыі на малыя групы, якія мусілі прабівацца да Венгрыі. Прабіваючыся разам з адной такой групай 29 верасня ў ваколіцах Самбара, Андэрс, двойчы паранены, трапіў у савецкі палон.

Утрымліваўся ў львоўскім шпіталі, пасля ў вязніцы Львова. 29 лютага 1940 года вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязніцу НКУС на Лубянцы. Пад час 22-месячнага побыту быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы аб службе ў Чырвонай арміі. Вызвалены пасля пачатку савецка-нямецкай вайны.

З 4 жніўня 1941 года ствараў Польскія Узброеныя Сілы ў СССР. Пасля эвакуацыі летам 1942 войска і 20 тысяч грамадзянскіх (уратаваных з вязніц і лагероў) да Ірана, стаў камандуючым Польскай Арміі на Усходзе (Іран, Палесціна) і 2 Польскага Корпуса, якім кіраваў у італьянскай кампаніі (бітва пад Монтэ-Касіна). З 2 кастрычніка 1944 да 5 мая 1945 года выконваў абавязкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскіх Сілаў.

Зноскі

  1. http://anders.wsiz.rzeszow.pl/varia.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (51):
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжам «За воінскую доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Італьянскай зоркай
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Узнагароджаныя Зоркай 1939—1945
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым крыжам Заслугі з мячамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжам «За Монтэ-Касіна»
Катэгорыя·Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Генералы броні (II Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаўскай губерні
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным медалём 1939—1945
Катэгорыя·Кавалеры і дамы Вялікага крыжа ласкі магістра Мальтыйскага ордэна
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Удзельніку вайны. 1918—1921»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
Катэгорыя·Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Капітаны (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага політэхнічнага інстытута (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Военачальнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Брытанскім медалём абароны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна