wd wp Пошук:

Баўтцэн

Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (в.-луж.: Budyšin (i); [budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].

Гісторыя

Баўтцэн у 1650 годзе з «Topographia Germaniae»
План горада ў 1709 годзе

З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 14831486, 16451648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].

З 10311033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 15231524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].

У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.

Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 19491990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДРБаўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].

Славутасці

Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм(ням.) бел. (1403), Райхентурм(ням.) бел. (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра(руск.) бел. (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла(ням.) бел. (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст(руск.) бел. (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай(англ.) бел. (17291732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты(ням.) бел. (18881891) і Мост міру(ням.) бел. цераз раку Шпрэе (19081909)[2].

Культура

Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей(ням.) бел.. У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль(ням.) бел.[2].

Эканоміка

У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Aktuelle Einwohnerzahlen nach Gemeinden 2013 Колькасць насельніцтва станам на 31 снежня 2013 (з улікам даных перапісу насельніцтва 9 мая 2011 года)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Ба­у­цен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Баўтцэн
Катэгорыя·Гарады Саксоніі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)