wd wp Пошук:

Каралеўства Саксонія

Карале́ўства Саксо́нія (ням.: Königreich Sachsen); рэдка Са́ксэн — дзяржава, якая існавала ў 18061918 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. З 1871 года Саксонія была часткай Германскай імперыі, пакуль тая не пала пасля Першай сусветнай вайны. Сталіцай каралеўства быў Дрэздэн, а яго сучасны пераемнік — Свабодная дзяржава Саксонія.

Гісторыя

Напалеонаўскія войны і Германскі саюз

Да 1806 года Саксонія была часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а кіраўнікі краіны мелі тытул курфюрста. Калі Свяшчэнная Рымская імперыя была распушчана пасля паражэння імператара Франца II у бітве з Напалеонам пры Аўстэрліцы, курфюрства пры падтрымцы Францыі стала незалежным каралеўствам, а саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст III стаў называцца — кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I.

Пасля паражэння пруска-саксонскіх войск у бітве пад Енай Саксонія ўвайшла ў Рэйнскі саюз, часткай якога была да паражэння Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам у 1813 годзе. Пасля бітвы, у якой Саксонія — адна з германскіх дзяржаў — ўдзельнічала на баку французаў, Фрыдрых-Аўгуст здаўся саюзнікам. Краіна была акупаваная рускімі войскамі.

На Венскім кангрэсе пасланаму Фрыдрыхам Аўгустам Ватцдорфу атрымалася ўвайсці ў зносіны з Талейранам і схіліць Людовіка XVIII да ўдзела ў лёсе саксонскага караля; Францыя, якія не жадалі ўзмацнення Прусіі і ахвотней якая бачыла Германію падзеленай на невялікія дзяржавы, рашуча запрацівілася далучэнню Саксоніі да Прусіі. У рэшце рэшт, кангрэс выказаўся за падзел Саксоніі. Саксонія пазбавілася 40 % сваёй тэрыторыі, уключаючы Вітэнберг — калыску пратэстанцкай рэфармацыі. Акрамя таго, Фрыдрых Аўгуст адмовіўся ад правоў на Герцагства Варшаўскае. Каралеўства таксама станавілася часткай Германскага саюза пад вяршэнствам Аўстрыі, які змяніў Свяшчэнную Рымскую імперыю.

Аўстра-пруская вайна і Германская імперыя

У Аўстра-прускай вайне 1866 года Саксонія актыўна ўдзельнічала на баку Аўстрыі. Па выніках вайны Саксоніі, дзякуючы пазіцыі Аўстрыі, хоць і ўдалося захаваць фактычную незалежнасць, аднак яна стала часткай Паўночнагерманскага саюза — прускага сатэліта. Пасля перамогі Прусіі ў вайне з Францыяй у 1871 Саксонія, як і іншыя члены саюза, стала часткай Германскай імперыі на чале з Вільгельмам I. Кароль Іаган хоць і захаваў некаторую самастойнасць (Саксонія, у прыватнасці, магла ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі дзяржавамі), але лічыўся падданым германскага імператара.

Канец каралеўства

Кайзер Вільгельм II, унук Вільгельма I, у выніку паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне і лістападаўскай рэвалюцыі быў змушаны адрачыся ад пасады. 13 лістапада 1918 годаа апошні саксонскі кароль Фрыдрых Аўгуст III пад ціскам рэвалюцыі таксама падпісаў адрачэнне, пасля чаго Саксонія стала называцца вольнай дзяржавай і ўвайшла ў склад Веймарскай рэспублікі.

Спіс саксонскіх каралёў

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэрыторыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·1806 год у Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гісторыя Саксоніі