wd wp Пошук:

Курфюрства Саксонія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Саксонія.

Курфюрства Саксонія (ням.: Kurfürstentum Sachsen) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1356 па 1806 гады.

Было часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валадары герцагства Саксоніі здаўна ўдзельнічалі ў выбарах імператара. Пасля распаду герцагства Саксоніі на дробныя герцагства паміж імі пачалася барацьба за тытул курфюрста, які дае права абіраць імператара. Гэтую барацьбу выйграла герцагства Саксонія-Вітэнберг (якое займала частку тэрыторыі цяперашняй зямлі Саксонія-Анхальт). У 1356 годзе яго валадар Рудольф I атрымаў ад імператара Карла IV тытул курфюрста.

Курфюрствам Саксонія кіраваў род Асканіяў. Дынастыя згасла ў 1422 г. пасля смерці Альбрэхта III, пасля чаго герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшло ў рукі маркграфства Мейс, а яго маркграфа (з дынастыі Ветынаў) атрымаў тытул курфюрста Саксоніі.

Дзяржава Ветынаў стала адной з наймацнейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Акрамя самога Мейсенскага маркграфства і Саксен-Вітэнберга, яна ўключала Цюрынгіі, пфальцграфства Саксонію і іншыя землі.

У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел ветынскіх уладанняў паміж братамі Эрнстам і Альбрэхтам. У выніку падзела Эрнст (ужо з 1464 года курфюрст Саксоніі) атрымаў звязанае з санам курфюрста герцагства Саксонія-Вітэнберг са сталіцай у Вітэнберзе. Альбрэхт атрымаў маркграфства Мейс са сталіцай у Дрэздэне і суцяшальны тытул «герцаг Саксоніі». Астатнія тэрыторыі (Цюрынгія, пфальцграфства Саксонія і іншыя) былі падзелены прыкладна напалам. Так ўзніклі эрнэсцінская і альберцінская галіны Ветынаў.

У 1547 годзе імператар перадаў герцагства Саксонія-Вітэнберг і тытул курфюрста Саксоніі валадару Мейсенскага маркграфства Морыцу з галіны Альберцінаў.

У 1806 годзе французскі імператар Напалеон абвясціў курфюрста Фрыдрыха Аўгуста III каралём Саксоніі, у выніку чаго Саксонія зрабілася каралеўствам.

Пасля паразы Напалеона тэрыторыя былога герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшла да Прусіі і ўвайшла ў правінцыю Саксонія, якая прыкладна супадае з сучаснай зямлёй Саксонія-Анхальт.

Тэрыторыя былога маркграфства Мейс са сталіцай Дрэздэн і званне каралёў Саксоніі засталіся ў руках альберцінскай лініі і заснавалі традыцыю каралеўства Саксоніі і сучаснай зямлі Свабодная дзяржава Саксонія.

Уладанні эрнэсцінскай лініі на захадзе распаліся на мноства дробных герцагстваў і ўвайшлі ў склад сучаснай Цюрынгіі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1356 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Гісторыя Саксоніі