wd wp Пошук:

Кіта Лоранц

Кіта Лоранц (в.-луж.: Kito Lorenc; 4 сакавіка 1938, Слепё, Германія — 24 верасня 2017, Баўтцэн) — сербалужыцкі паэт, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Лейпцыгу. 3 1961 працаваў у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства ў Будзішыне, з 1973 у Дзяржаўным ансамблі сербалужыцкай культуры.

Творчасць

Друкуецца з 1959. У зборніках «Новы час — новыя радасці» (1961), «Струга» (1967), «Ключы і дарогі» (1971), «Землеўпарадкаванне» (1972) уздымаў маральна-экалагічныя праблемы. Зборнікам «Ты каля мяне» (1988), «Супраць вялікага пудзіла» (1990) уласцівы іранічны пачатак, мадэрнісцкія прыёмы. У 1965 наведаў Беларусь, напісаў цыкл вершаў «3 падарожжа ў Беларусь у 1965». Аўтар артыкула «Слова „серб“ ад „сябра“ паходзіць» (1965).

Пераклаў на верхнялужыцкую мову камедыю Я. Купалы «Паўлінка» (з А. Наўкам), асобныя вершы Я. Купалы, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Зарыцкага. На беларускую мову яго творы перакладалі М. Танк, Н. Гілевіч, А. Зарыцкі, А. Траяноўскі.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі «Дамавіна».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122738926 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Kito Lorenc // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122738926 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Sorbischer Dichter Kito Lorenc gestorben

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў 2017 годзе
Нарадзіліся ў 1938 годзе
Паэты Германіі
Нарадзіліся ў Саксоніі
Перакладчыкі з беларускай мовы
Асобы
Перакладчыкі Германіі
Пахаваныя ў Саксоніі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў Баўтцэне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Нарадзіліся 4 сакавіка
Верхнялужыцкія пісьменнікі
Памерлі 24 верасня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных