wd wp Пошук:

Лужыцкая пасяленчая вобласць

Дарожны ўказальнік

Лужыцкая пасяленчая вобласць (в.-луж.: Serbski sydlenski rum, н.-луж.: Serbski sedlišćowy teritorium, ням.: Sorbisches Siedlungsgebiet) — афіцыйна прызнаваемая урадамі федэральных земляў Саксонія і Брандэнбург тэрыторыя, на якой лужычане прызнаныя карэнным народам. Размешчаная на ўсходзе федэральнай зямлі Саксоніі і на поўдні федэральнай зямлі Брандэнбург, лужыцкая пасяленчая вобласць з’яўляецца часткай гістарычнай Лужыцы, якая ў мінулыя часы падвяргалася германізацыі і асіміляцыі.

Лужыцкая пасяленчая вобласць мае федэральны статус «Традыцыйнае раённае пасяленне» які вызначаецца федэральнымі законамі Германіі. Яе межы ў значнай ступені вызначаны на падставе статыстычнага даследавання лужыцкага вучонага і рэдактара Арншота Чэрніка «Die Entwicklung der sorbischen Bevölkerung», выданага ў 1956 годзе.

У федэральнай зямлі Саксонія Вобласць традыцыйнага пасялення лужыцкіх сербаў нармалізуецца законам «Аб правах лужычанаў Саксоніі »(Gesetz über die Rechte der Sorben im Freistaat Sachsen[1].) ад 31 сакавіка 1999 года. Саксонскі закон «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» абвяшчае намер захоўваць і абараняць традыцыйную культуру лужычанаў на гэтай тэрыторыі.

У адрозненне ад Саксонскага варыянта, брандэнбургскі закон «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» (Gesetz zur Ausgestaltung der Rechte der Sorben (Wenden) ад 7 ліпеня 1994 года[2] вызначае аўтахтоннае насельніцтва тэрыторыі як «абшчыны, якія хацяць належаць да лужыцкага насельніцтва і маюць бесперапынную моўную і культурную пераемственнасць з лужыцкай традыцыяй, якая захавалася да нашага часу». Дадзеную фармулёўку закона крытыкуюць абаронцы нацыянальных меньшасцяў і прадстаўнікі лужыцкага насельніцтва, якія гавораць, што асобным лужычанам цяжка даказаць сваю прыналежнасць да лужыцкага народа з-за шматвекавых нацыянальнага прыгнёта і асіміляцыі.

У адпаведнасці з законамі «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» і «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» мясцовыя муніцыпалітэты нясуць адказнасць за захаванне, развіццё лужыцкіх моў і падтрымку лужыцкай культуры, усталяванне двухмоўнай афіцыйнай інфармацыі на дарожных знаках, у грамадскіх і дзяржаўных установах.

У наш час большасць лужыцкага насельніцтва ў Верхняй Лужыцы пражывае паміж гарадамі Баўтцэн, Каменц і Хойерсверда і ў каталіцкіх камунах: Гёда, Нешвіц, Пушвіц і Віціхенаў. На гэтай тэрыторыі лужыцкае насельніцтва складае большасць і тут верхнялужыцкая мова ўжываецца ў розных сферах яе выкарыстання. У Ніжняй Лужыцы большасць лужычанаў пражывае ў камунах Пальц і Шпрэвальд.

Зноскі

  1. Gesetz über die Rechte der Sorben im Freistaat Sachsen (Sächsisches Sorbengesetz — SächsSorbG)
  2. Gesetz zur Ausgestaltung der Rechte der Sorben (Wenden) im Land Brandenburg (Sorben (Wenden)-Gesetz — SWG) Архівавана 4 сакавіка 2016.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Лужычане