wd wp Пошук:

Шпрэе

Шпрэе, Шпрэ (ням.: Spree [ʃpʁe ː], в.-луж. ніж.-луж. Sprjewja) — рака ва ўсходняй частцы Германіі, левы прыток Хафеля, у басейне Эльбы.

Даўжыня каля 400 км (у шэрагу крыніц паказваюцца іншыя лічбы — 382 км, 398 км, 403 км). Плошча басейна — 9 793 км². Сярэдні расход вады каля 40 м³ / с.

Рака бярэ пачатак у Лаўзіцкай горнай вобласці недалёка ад мяжы з Чэхіяй. Яна мае тры прызнаных крыніцы. Цячэ пераважна на поўнач, працякае праз федэральныя землі Саксонія, Брандэнбург і горад Берлін.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Брандэнбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Басейн Шпрэе
Катэгорыя·Рэкі Саксоніі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта