wd wp Пошук:

Бачэйкава

Бачэ́йкава[1] (трансліт.: Bačejkava, руск.: Бочейково) — аграгарадок, цэнтр Бачэйкаўскага сельсавета ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, на р. Ула. За 21 км на паўночны захад ад Бешанковіч, 75 км ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі, на скрыжаванні аўтадарог Віцебск—Лепель і ЧашнікіУла. Параз Бачэйкава праходзіць аўтамабільная дарога М3 (Мінск—Віцебск). Насельніцтва — 1817 чал. (2005).

Назва

Назва Бачэйкава, магчыма, паходзіць ад балцкага (літоўскага) антрапоніма Bakas або Bačeika (корань звязаны з літ. bakinti “тыкаць, тузаць” і памяншальны суфікс -eik-), як і назвы многіх паселішчаў паблізу, напрыклад, Бешанковічаў ад імя Bešys або Bešėnas, Люлюкоў ад Leliušаs, Тарантова ад Taranta (корань звязаны з літ. tarti «мовіць» і суфікс -nt-), колішніх Толміншчыны, Барэйчына і Рапшына ад Tolminas (двухасноўнае, tolі «далёка» і mintis «думка»), Bareika і Rapšys. Магчыма, да гэтай групы паселішчаў належаць Баяры (раней некалькі хутароў) і Ліцвякі.[2] З’яўленне такіх назваў можа быць звязана з наданнем зямель у гэтай мясцовасці баярам літоўскага паходжання. Паводле ж В. Жучкевіча, напрыклад, назва Бешанковічы паходзіць проста ад прозвішча Бешанковіч.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згадваецца ў 1460 годзе як сяло, уласнасць князя Юшкі Ямантавіча, пазней належала яго пляменніку князю Сямёну Ямантавічу-Падбярэзскаму (гл. Ямантавічы). Пасля смерці князя Сямёна, Бачэйкава разам з іншымі маёнткамі было прадметам судовых спрэчак паміж яго ўдавой Федкай і сястрой Юліяніяй. У 1542 годзе Юліянія адсудзіла Сямёнавы маёнткі, у т.л. Бачэйкава на карысць сваіх сыноў Рыгора і Івана Яцкавічаў. У тыя часы маёнтак складаўся з “двара” ў Бачэйкаве, паселішча побач і воласці, куды ўваходзілі вёскі Плескунова, Стрыжава і іншыя. Пры падзеле ўладанняў паміж братамі, Бачэйкава дасталася Рыгору (пачынальніку шляхецкага роду Падбярэзскіх), а Стрыжава з навакольнымі вёскамі — Івану (пачынальніку шляхецкага роду Стрыжаўскіх). Частка Бачэйкава належала і А. Н. Цеханавецкаму, роднасныя адносіны якога з іншымі ўладальнікамі не высветленыя. Пасля смерці Рыгора Падбярэзскага (пасля 1585) Бачэйкава цалкам перайшло ва ўладанне А. Н. Цеханавецкага з сынам Станіславам і да пачатку 20 ст. заставалася ва ўласнасці Цеханавецкіх.

Мястэчка і палац. А. Адам, 1812

У час Лівонскай вайны (1563—1580) Бачэйкава было спустошана. У 1626 маёнтак складаўся з Бачэйкаўскага двара (умацаванага частаколам і ровам) і мястэчка пры ім (79 жыхароў мужчынскага полу), а таксама воласці з вёскамі Астраўляны, Высакагора (цяпер Высокая Гара), Жарнасекі (цяпер Жарнасекава), Забелле, Клешчыно. У 1626 годзе Станіслаў Цеханавецкі даў маёнтак у заставу (арэнду) князю Э. Кантакузену. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, у 1654 годзе Бачэйкава спалена. У 1692 — 45 мяшчанскіх сем’яў і 13 прымакоў, да воласці належалі вёскі Адамашкава, Дзятлы, Жарнасекі, Забелле-Баярскае, Клешчыно, Сенькаўшчына, Старынкі, Філіпенкі. У 1769 годзе пабудаваны новы панскі дом і закладзены парк, у мястэчку жыло каля 50 мяшчанскіх сем’яў. У кан. 18 ст. дзейнічалі суконная фабрыка, збройная і карэтная майстэрні, даховачны, ганчарны, вінакурны, піваварны заводы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бачэйкава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета Полацкай, з 1802 Віцебскай губерні.

У 1852 да маёнтка Бачэйкава, які знаходзіўся ў валоданні Цеханавецкіх[3], належалі 136 душ мужчынскага полу і 14 вёсак: Багданава, Валькоўшчына, Грыцькаўка, Дзятлы, Дубровы, Жарнасекі, Забелле, Клешчыно, Навасёлкі, Промыслы, Прыгожае, Сенькаўшчына, Тарантова, Шыпулі і 4 засценкі: Займішча, Касмыры, Сушытна, Талвіншчына. На 1886 у мястэчку было 250 жыхароў, 29 двароў, бальніца, школа, вінакурны і піваварны заводы, ветраны млын, гандлёвыя рады, рынак, 3 кірмашы ў год. Паводле перапісу 1897—722 жыхары.

Найноўшы час

15 сакавіка 1918 г. нямецкія войскі знаходзіліся за 6 вёрст ад Бачэйкава, але неўзабаве акупіравалі населены пункт. 25 сакавіка 1918 г. згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бачэйкава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 19231924 — цэнтр Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. У 1924 г. Бачэйкава вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Неўзабаве статус паселішча панізілі да вёскі. З 1930-х — цэнтр калгаса «Бачэйкава».

Перад вайной у вёсцы жыло 432 чалавек у 92 дварах[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 87 дамоў[4].

У 1970—918 жыхароў, 238 двароў. У 1992—1164 жыхароў. У 2005—1817 жыхароў, 853 двары; камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, магазіны.

У 1988 годзе Бачэйкава наведаў Анджэй Цеханавецкі, нашчадак колішніх уладальнікаў, які цяпер жыве ў Лондане.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Бачэйкаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Адкуль Бешанковічы // Svajksta.by, 25.07.2021
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 271.
  4. 1 2 Бочейково (руск.)
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
  6. Насевіч В. Бачэйкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 336.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. С. 364.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Бачэйкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мястэчкі Полацкага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Бачэйкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула