wd wp Пошук:

Балта-славянскія мовы

Краіны, дзе балцкія і славянскія мовы з'яўляюцца мовай большасці.      балцкія     усходнеславянскія     заходнеславянскія     паўднёваславянскія

Ба́лта-славя́нскія мовы — гіпатэтычная група моў, якая аб’ядноўвае ў сабе балцкую і славянскую галіны індаеўрапейскае моўнай сям’і.

Балцкія і славянскія мовы маюць шэраг лінгвістычных рыс, адсутных у іншых галінах індаеўрапейскай сям’і моў, што дае падставу некаторым мовазнаўцам прапаноўваць гіпотэзы аб колішнім сумесным развіцці будучых балцкіх і славянскіх моў. Пэўная частка сучасных індаеўрапеістаў лічыць балцкія і славянскія мовы часткай адной групы ў складзе індаеўрапейскай сям’і, аднак некаторыя аспекты іх зносін застаюцца нявызначанымі, што падмацоўваецца палітычнымі фактарамі[1][2]. Іншыя лінгвісты выказваюць меркаванні пра падзел гіпатэтычнай балта-славянскай групы на тры галіны: усходнебалцкую, заходнебалцкую і славянскую[3][4].

Існуюць спробы рэканструкцыі прабалта-славянскай мовы, якая, у выпадку пацвярджэння балта-славянскай гіпотэзы, з’яўляецца агульным продкам прабалцкай і праславянскай мовы, і аддзялілася, у сваю чаргу, ад праіндаеўрапейскай мовы. Пры рэканструкцыі прабалта-славянскай мовы ў лінгвістыцы выкарыстоўваюцца метады кампаратывістыкі і, у прыватнасці, асаблівыя гукавыя законы. Паводле гэтых гіпотэз адзін з найбольш інавацыйных дыялектаў прабалта-славянскага дыялектнага кантынуума вылучыўся з яго складу і потым даў пачатак праславянскай мове, ад якой паходзяць усе славянскія мовы.

Гісторыя даследаванняў

Характар узаемаадносін між балцкімі і славянскімі мовамі быў прадметам спрэчак з самага пачатку даследаванняў у галіне індаеўрапеістыкі. Некаторыя з тэорый тлумачылі блізкасць між балцкімі і славянскімі мовамі вынікам дыялектнай блізкасці і працяглых узаемных кантактаў, а не агульным генетычным паходжаннем.

Мовы балцкай і славянскай галін індаеўрапейскай сям’і падзяляюць між сабою шмат фаналагічных, лексічных, марфасінтаксічных і акцэнталагічных асаблівасцей. Адзін з ранніх індаеўрапеістаў, нямецкі лінгвіст А. Шляйхер ужо ў 1861 годзе выказаў гіпотэзу, згодна з якой існавала прабалта-славянская мова, якая паходзіла ад праіндаеўрапейскай мовы і ў канцы свайго існавання распалася на прабалцкую і праславянскую мовы. Латышскі лінгвіст Я. Эндзэлінс у процілегласць гэтаму меркаваў, што лінгвістычныя падабенствы між балцкімі і славянскімі мовамі тлумачацца выключна агульнымі кантактамі і, такім чынам, прабалта-славянскай мовы не існавала. У пачатку ХХ ст. французскі індаеўрапеіст А. Мее ў адказ на гіпотэзы Шляйхера выказаў думку, што падабенствы між балцкімі і славянскімі мовамі ўзніклі ў выніку незалежнага паралельнага развіцця без існавання агульнай прабалта-славянскай мовы. Альтэрнатыўную гіпотэзу прапанаваў польскі даследчык Я. Развадоўскі, згодна з якой існаваў перыяд агульнага існавання, разыходжання (і, адпаведна, незалежнага існавання прабалцкай і праславянскай моў) і, нарэшце, паўторнае сыходжанне[5]. Падобная гіпотэза была падтрымана Х. Бірнбаўмам[6].

Генетычную роднасць балцкіх і славянскіх моў пацвярджае Т. Оландэр, які кіруецца сваімі даследаваннямі ў галіне акцэнталогіі[7].

Іншая гіпотэза, прапанаваная расійскімі даследчыкамі В. Івановым і У. Тапаровым, пастуліруе падзел прабалта-славянскай мовы на заходнебалцкую, усходнебалцкую і праславянскую мовы[8]. Гэтая ж гіпотэза таксама прапаноўвае вылучэнне праславянскай мовы як інавацыйнага і перыферыйнага з балта-славянскіх дыялектаў, які ў хуткім часе пашырыў свой арэал і асіміляваў іншыя балта-славянскія дыялекты за выключэннем найбольш аддаленых, якія леглі ў аснову літоўскай, латышскай і прускай. Паводле гэтай жа гіпотэзы, у прыватнасці, ставіцца пад сумненне балцкае адзінства.

Падобная мадэль падтрымліваецца глотахраналагічнымі даследаваннямі В. Кромера[9]. Тым не менш, апошнія камп’ютарныя методыкі сведчаць на карысць існавання асобных балцкай і славянскай галін[10]. Іншыя даследаванні, абапіраючыся на звесткі археалогіі і глотахраналогіі, датуюць распад прабалта-славянскай мовы 1500—1000 гг. да н.э.[11] Карыстаючыся глотахраналагічнымі метадамі, расійскі лінгвіст А. Старасцін падаваў іншую дату — 1210 г. да н.э.[12]

Існуе падобны падыход, які пастуліруе вылучэнне славянскіх моў з балцкіх, дзе славянскія адыгралі ролю даччыных адносна балцкіх.

Некаторая частка лінгвістаў аспрэчвае генетычную роднасць між балцкімі і славянскімі мовамі, але большасць лінгвістаў прызнае наяўнасць перыяду агульнага развіцця ў славянскіх і балцкіх моў. Р. Грэй і К. Аткінсан мяркуюць, што адасабленне балцкіх і славянскіх моў адбылося каля 1400 г. да н.э. Гэтая гіпотэза вылучаецца больш шырокім наборам выкарыстаных метадалогій[13]. Сярод цяперашніх прыхільнікаў балта-славянскае гіпотэзы адзначаецца таксама нідэрландскі лінгвіст Р. Бекес, на думку якога балцкія і славянскія мовы першапачаткова ўтваралі адзіную мову і, адпаведна, складаюць адзіную групу[14].

Гісторыя

Сучасныя лінгвісты падзяляюць гіпатэтычную балта-славянскую групу ў асноўным на балцкую і славянскую галіны[15][16].

Адзін з прыхільнікаў гіпотэзы балта-славянскага адзінства, польскі лінгвіст Т. Лер-Сплавіньскі вызначае перыяд існавання падобнага адзінства ў перыяд 500—600 гадоў, прывязваючы яго пачатак (і вылучэнне з праіндаеўрапейскага кантынуума) да эпохі экспансіі культуры шнуравой керамікі (у якую ўваходзілі прабалта-славяне), а канец да эпохі экспансіі лужыцкае культуры[17]. Прыхільнік тэорыі кантакту С. Бернштэйн датуе час балта-славянскага кантакту сярэдзінай II тысячагоддзя да н.э. — сярэдзінай I тысячагоддзя да н.э.[18]

Ужо ў VIVII стст н.э. праславянская мова значна пашырыла свой арэал, у выніку чаго праславянскае маўленне амаль без наяўнасці дыялектных адрозненняў стала распаўсюджаным на тэрыторыях ад Ноўгарада да паўночнай Грэцыі. Гэтая акалічнасць дазваляе выказваць некаторым даследчыкам гіпотэзы аб статусе праславянскай мовы як кайнэ Аварскага каганата — цюркскай дзяржавы Еўропы[19]; у прыватнасці, авары і славяне ўдзельнічалі разам у набегах на Візантыйскую імперыю і аблозе Канстанцінопаля. У сваю чаргу, гэта дае падставы раду гісторыкаў меркаваць, што славяне мелі статус ваеннай касты, а іх гаворка набыла рысы кайнэ і стала лінгва-франка дзяржавы авараў. Падобныя гіпотэзы тлумачаць распаўсюджанне праславянскай мовы на Балканы, яе дыялектную аднастайнасць і хуткую моўную асіміляцыю авараў, аднак гэтыя ж гіпотэзы не тлумачаць распаўсюджанне славянскіх гаворак ва Усходнюю Еўропу, дзе сувязей з аварамі амаль не існавала[20]. Гэтае пашырэнне, імаверна, што стала прычынай знікнення іншых балта-славянскіх дыялектаў, у выніку чаго да нашых часоў дайшлі толькі балцкія і славянскія мовы.

Анамастычныя даследаванні сведчаць пра пашырэнне гістарычнага арэала балцкіх моў на значна большай за сучасную тэрыторыі, які дасягаў сучаснай Масквы. Незважаючы на гэта, вялікая частка балцкіх моў з цягам часу так ці інакш была выцеснена іншымі мовамі, у чым удзельнічалі і носьбіты славянскіх моў.

Агульныя рысы

Пэўная сувязь між балцкімі і славянскімі мовамі ўсталёўваецца наяўнасцю рада агульных інавацый, адносна якіх можна аднавіць храналогію развіцця, і якія пры гэтым адсутнічаюць у іншых індаеўрапейскіх мовах. Акрамя таго, балцкія і славянскія мовы маюць вялікі набор агульных лексем, якія існуюць і ў іншых індаеўрапейскіх мовах, але маюць аднолькавыя змены ў значэнні і ў балцкіх, і ў славянскіх мовах[21].

Да іншых інавацый адносяцца рысы, якія ёсць не толькі ў балцкіх і славянскіх мовах, але і ў іншых індаеўрапейскіх. Такім чынам, гэтыя рысы не з’яўляюцца прамымі доказамі на карысць балта-славянскай гіпотэзы, але ў той ці іншай ступені падмацоўваюць яе:

Магчымасць аднаўлення адзінай акцэнтуацыйнай парадыгмы, зыходзячы з славянскай і балцкай акцэнтуацыйных парадыгм, як доказ існавання балта-славянскага моўнага адзінства разглядалі У. Ільіч-Світыч і У. Дыбо[23][24][25]. Тым не менш, нягледзячы на значнае падабенства славянскай і балцкай акцэнтуацыйнай парадыгмы, поўнай тоеснасці не існуе, з-за чаго паводле звестак акцэнталогіі магчымае адзінства трэба адносіць да часу існавання ларынгалаў, фарміравання склонавай і дзеяслоўнай сістэм[26].

Ніжэй прыведзеныя ўзоры некаторых слоў, якія з’яўляюцца агульнымі для большай часткі або ўсіх балта-славянскіх моў:

Урэшце, каля 200 слоў у балцкіх і славянскіх з’яўляецца выключнымі сыходжаннямі[5], аднак крытыкі тлумачаць іх узаемнымі запазычваннямі або захаваннем лексем праіндаеўрапейскай мовы. Некаторыя лексемы, якія разглядаюцца як выключна балта-славянскія, на самай справе не з’яўляюцца такімі, бо сустракаюцца і ў іншых індаеўрапейскіх мовах[27].

Лексікастатыстыка паводле стандартнага 100-слоўнага спіса Сводэша, у якім імавернасць запазычванняў невысокая (не больш за 5-10%), дае карціну блізкай роднасці латышскай, літоўскай і славянскіх моў. Згодна з методыкай А. Старасціна запазычванні пры падліку не ўлічваюцца. Варта адзначыць найменшы паказчык супадзенняў між балгарскай і балцкімі, найбольшы — між беларускай і балцкімі.

Літоўская Латышская
Руская 54 % 45 %
Беларуская 57 % 48 %
Украінская 55 % 46 %
Балгарская 47 % 41 %
Македонская 52 % 44 %
Сербскахарвацкая 53 % 45 %
Славенская 51 % 42 %
Чэшская 51 % 43 %
Славацкая 52 % 43 %
Верхнелужыцкая 51 % 44 %
Ніжнелужыцкая 50 % 43 %
Польская 53 % 45 %
Сярэднеарыфметычны паказчык 52 % 44 %

Адрозненні

Крытыкі тэорыі існавання балта-славянскай групы і колішняй адзінай балта-славянскай мовы выказваюць аргументы, якія збольшага групуюцца ў двух тыпах.

Аргументы ўмоўнага першага тыпу заключаецца ў наяўнасці ў адной з галін моў тых ці іншых інавацый, адсутных у іншай, пры гэтым існуюць агульныя або аналагічныя інавацыі, якія не дапускаюць тлумачэння гэтага факта з таго, што яны маглі ўзнікнуць пасля канчатковага разыходжання балцкіх і славянскіх моў. Самі па сабе падобныя аргументы не абвяргаюць гіпотэзу балта-славянскага адзінства (напрыклад, у форме моўнага саюза), аднак падразумяваюць істотнае першапачатковае разыходжанне моў.

Да другога тыпу адносяцца аргументы на карысць таго, што аналагічныя інавацыі развіваліся ў абедзвюх галінах блізкім, але не тоесным спосабам, або далі розныя вынікі. Таксама ў гэту катэгорыю трапляюць факты, якія адлюстроўваюць збліжэнні балцкіх і славянскіх моў з рознымі галінамі індаеўрапейскай сям’і, што адносяцца да гарантавана старажытнага моўнага стану. Частка гэтых аргументаў не пярэчыць магчымасці развіцця славянскіх моў як адной з груп балцкіх моў, аднак пацвярджэнне падобных гіпотэз сутыкаецца з недахопам фактычных звестак.

Многія пярэчанні абодвух тыпаў аспрэчваюцца як з фактычнага, так і з метадалагічнага погляду. Напрыклад, істотнай праблемай з’яўляецца адсутнасць глыбокай прабалцкай рэканструкцыі, выкліканая вельмі кароткім абсягам надзейных і трывалых звестак па ўсіх заходнебалцкіх мовах.

Да аргументаў умоўнага першага тыпу адносяцца:

Аргументы другога тыпу:

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica. Balto-Slavic languages.
  2. Fortson, Benjamin W. Indo-European Language and Culture: An Introduction. — 2nd ed. — Malden, Massachusetts: Blackwell, 2010. — ISBN 978-1-4051-8896-8.
  3. Kortlandt, Frederik. Baltica & Balto-Slavica. — 2009. — С. 5.
  4. Derksen, Rick. Etymological Dictionary of the Slavic Inherited Lexicon. — 2008. — С. 20.
  5. 1 2 Дини П. У. Балтийские языки / Под редакцией В. Н. Топорова. — М.: ОГИ, 2002. — 544 с. — ISBN 5-94282-046-5.
  6. Бирнбаум Х. №2 // О двух направлениях в языковом развитии. — Вопросы языкознания. — М., 1985.
  7. Olander, Tomas. Det baltoslaviske problem – Accentologien. — 2002.
  8. Иванов, В. B.; Toпоров, B. H. Об отношениях между славянскими и балтскими языками. — 4-й Международный Конгресс славянских исследований. — М., 1958.
  9. Kromer, Victor V. Glottochronology and problems of protolanguage reconstruction. — 2003.
  10. James Clackson. Indo-European Linguistics, An Introduction. — Cambridge, 2007.
  11. Novotná, Petra; Blažek, Václav. XLII // Glottochronolgy and its application to the Balto-Slavic languages. — Baltistica. — 2007. — Т. 2. — С. 185-210.
  12. Novotná P., Blažek V. Glottochronology and its application to Balto-Slavic lanuages. — Baltistica XLIII, 2. — Vilnius, 2007. — 204 с.
  13. Gray, R.D.; Atkinson, Q.D. 426 // Language-tree divergence times support the Anatolian theory of Indo-European origin. — Nature. — 2003. — С. 435-439.
  14. Beekes, Robert. Comparative Indo-European Linguistics. — Amsterdam: John Benjamins, 1995. — ISBN 90-272-2151-0, 1-55619-505-2.
  15. James Clackson. Indo-European Linguistics, An Introduction. — Cambridge, 2007.
  16. Benjamin W. Fortson. IV // Indo-European Language and Culture, An Introduction. — 2nd ed. — Wiley-Blackwell, 2010.
  17. Лер-Сплавинский Т. Ответ на вопрос «Существовали ли балто-славянское языковое и этническое единство и как его понимать?». — Сборник ответов на вопросы по языкознанию (к IV Международному съезду славистов). — М., 1958.
  18. Бернштейн С. Б. Ответ на вопрос «Существовали ли балто-славянское языковое и этническое единство и как его понимать?». — Сборник ответов на вопросы по языкознанию (к IV Международному съезду славистов). — М., 1958.
  19. Holzer, Georg. Urslawisch. — Enzyklopädie des Europäischen Ostens. — Klagenfurt: Wieser Verlag, 2002.
  20. Curta, Florin. 31 // The Slavic Lingua Franca. (Linguistic Notes of an Archaeologist Turned Historian). — East Central Europe/L’Europe du Centre-Est. — 2004. — С. 125-148.
  21. Mažiulis, Vytautas. Baltic languages. — Britannica Online Encyclopedia.
  22. Matasović, Ranko. Poredbenopovijesna gramatika hrvatskoga jezika. — Zagreb: Matica hrvatska, 2008. — ISBN 978-953-150-840-7.
  23. Иллич-Свитыч В. М. Именная акцентуация в балтийском и славянском. Судьба акцентуационных парадигм. — М., 1963.
  24. Дыбо В. А. Сокращение долгот в кельто-италийских языках и его значение для балто-славянской акцентуации. — Вопросы славянского языкознания. — М., 1961.
  25. Дыбо В. А. Афганское ударение и его значение для индоевропейской и балто-славянской акцентологии. — Балто-славянские исследования. — М., 1963.
  26. Дыбо В. А. Славянская акцентология. Опыт реконструкции системы акцентных парадигм в праславянском. — М., 1981.
  27. Лаучюте Ю.-С. А. О методике балто-славянских исследований. — Славяне. Этногенез и этническая история. — Л.: Издательство Ленинградского ўниверситета, 1989.
  28. Zinkevičius Z. Lietuvių kalbos istorija. 6 t. — Vilnius: Mokslas, 1985-1994. — ISBN 5-420-00102-0.
  29. Трубачёв О. Н. Этногенез и культура древнейших славян: Лингвистические исследования. — М.: Наука, 2003. — 489 с. — ISBN 5-02-032661-5.

Літаратура

Вонкввыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прамовы
Катэгорыя·Індаеўрапейскія мовы