Спіс Сво́дэша — прапанаваная амерыканскім лінгвістам Морысам Сводэшам прылада для ацэнкі ступені сваяцтва паміж рознымі мовамі па такой прыкмеце, як падабенства найболей устойлівага базавага слоўніка. Уяўляе сабой стандартызаваны пералік базавых лексем дадзенай мовы, прыблізна (але не дакладна) упарадкаваны па змяншэнні іх «базавасці» або гістарычнай устойлівасці.
Мінімальны набор найважнай («ядзернай») лексікі ўтрымоўваецца ў 100-слоўным спісе Сводэша. У Вікіпедыі прынята выкарыстанне больш састарэлых і меней семантычна ўстойлівых, але затое больш падрабязных 200- і 207-слоўных спісаў.
Спіс Сводэша выкарыстоўваецца ў лексікастатыстыцы і глотахраналогіі, каб усталяваць прыблізную дату «першага аддзялення» ад генетычна роднасных моў, прычым выкарыстоўвацца могуць таксама спісы з іншых моў. Такім чынам, ступень сваяцтва дзвюх моў прапарцыянальна ліку роднасных слоў, якія знаходзяцца ў спісе. Прычына для ўжывання ўсталяванага спісу лексем замест іх выпадковай выбаркі заключаецца ў тым, што асноўны лексічны запас мовы, які быў набыты яшчэ ў дзяцінстве, вельмі нязначна змяняецца на працягу доўгага часу.
Пры гэтым трэба зважаць, што зусім не проста так усталёўваецца колькасць роднасных слоў у спісе, бо яны не адразу выглядаюць падобнымі, і распазнанне роднасных слоў прадугледжвае наяўнасць некаторых ведаў аб правілах вымаўлення, руху зычных і г.д. У той час як спісы Сводэша — гэта карысны дапаможны сродак для атрымання кароткага агляду, большасць лінгвістаў вельмі скептычна ставяцца наконт таго, што датычыцца сцвярджэнняў аб ступені сваяцтва ў спісах Сводэша.
Часам таксама ўсталёўваецца працэнтная стаўка для слоў. Напрыклад для тых, якія захаваліся пасля прамежку часу ў 500 гадоў, гэтая стаўка складае ў сярэднім каля 86 % для 100-слоўнага спісу, т.б. праз 1.000 гадоў ужо каля 74 % (86 % ад 86 %) і г.д.[1]
Спісы Сводэша на: