wd wp Пошук:

Арцём Уладзіміравіч Васільеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Васільева разам з іншымі маладымі ігракамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 года Арцём дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы з «Белшынай» (3:0). 13 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мінск», тым самым дапамог сталічнаму клубу на апошніх секундах матча вырваць нічыю з «Белшынай» (1:1)[2].

У снежні 2014 года накіраваўся на прагляд у бельгійскі «Бругэ»[3]. Па выніках прагляду зацікавіў трэнераў бельгійскага клуба, але ў лютым 2015 года вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.

У лютым 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Мінскам»[5]. У сезоне 2016 зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену; усяго ў чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сезоне 2017 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[6].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[8]. У сезоне 2020 зноў стаў звычайна выхадзіць на замену. У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Мінскам» і стаў іграком «Гарадзеі»[9], аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.

У студзені 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[11] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12]. Спачатку гуляў у сартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. Разам з «Арсеналам» артыымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў дзяржынскі клуб[13].

У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, са жніўня страціў месца на полі з-за траўм. У кастрычніку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[15].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінскБеларусь212
2014Д1МінскБеларусь61
2015дубльМінскБеларусь2415
2016Д1МінскБеларусь92
2017Д1МінскБеларусь121
2018Д1МінскБеларусь191
2019Д1МінскБеларусь134
2020 (1)Д1МінскБеларусь142
2020 (2)дубльГарадзеяБеларусь10
2021 (1)Д1Энергетык-БДУБеларусь152
2021 (2)Д2АрсеналБеларусь150
2022Д2МакслайнБеларусь121

Зноскі

  1. Artem Vasilyev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артем Васильев: «Главное, что помог команде уйти от поражения»
  3. Форвард «Минска» Васильев отправится на просмотр в «Брюгге»
  4. Артем Васильев не подписал контракт с “Брюгге” и вернулся в “Минск”
  5. Артем Васильев остается с “Минском”
  6. Артем Васильев покинул «Минск»
  7. Артем Васильев вернулся в «Минск»
  8. Артём Васильев остается в “Минске”
  9. Артем Васильев продолжит сезон в “Городее”
  10. Артем Васильев перешел в “Энергетик-БГУ”
  11. “Энергетик-БГУ” расторг контракт с Артемом Васильевым
  12. Артем Васильев перешел в “Арсенал”
  13. Пятигорец и Васильев покинули “Арсенал”
  14. “Макслайн” подписал контракт с Васильевым и взял в аренду Прокопенко
  15. Артем Васильев и “Макслайн” прекратили сотрудничество
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня