wd wp Пошук:

Артур Вольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольскі.

Арту́р Вóльскі, сапр. Арту́р Зэ́йдэль-Вóльскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002[1][2], Мінск) — беларускі пісьменнік[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Віталя Вольскага[3]. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 годзе прызваны на службу ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952[3]годзе.

Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 года — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР[3]. У 1981—1984 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва»[2].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 года[2], член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].

Сям’я

Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік Лявон Вольскі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1937 годзе. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

Сумесна з П. Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п’ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі — першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і іўрыта.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Зноскі

  1. Стэльмах Д. Тэатр — яго родны дом (пра Артура Вольскага) // Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 2009, 23 верасн. — Эл.рэсурс beltuz.by
  2. 1 2 3 4 Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі // Радыё Свабода. 2006, 10 кастр. 16:17 — Эл.рэсурс svaboda.org
  3. 1 2 3 4 Вольский Артур Витальевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124—125. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску