wd wp Пошук:

Беларускі саюз тэатральных дзеячаў

Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі — добраахвотная грамадская творчая арганізацыя работнікаў тэатра Беларусі: артыстаў, рэжысёраў, балетмайстраў, дырыжораў, мастакоў, тэатразнаўцаў і інш. Створаны ў 1987 годзе на базе Беларускага тэатральнага таварыства (заснавана 7 чэрвеня 1946 года), з 1994 года — Беларускі саюз тэатральных дзеячаў. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, выканаўчы — рада. З’езды адбыліся ў 1987, 1992, 1997, 1999 гадах. Старшыні — Л.Александроўская (з 1946), М. Яроменка (з 1976), А.Дудараў (з 1992).

Мае на мэце садзейнічанне развіццю беларускага сцэнічнага мастацтва, стварэнню спрыяльных умоў для творчасці дзеячаў тэатральнага мастацтва, правядзенне творчых вечароў, бенефісаў, тэатральных свят, ушанаванне памяці выдатных прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва Беларусі.

Арганізоўвае канферэнцыі, лабараторыі і семінары па пытаннях тэорыі і практыкі тэатральнага мастацтва. Арганізоўвае і праводзіць фестывалі, выстаўкі, аўкцыёны, канцэрты і інш. Ажыццяўляе выдавецкую і рэкламную дзейнасць. На 1.2.2001 — 1055 членаў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Тэатр Беларусі
Беларускі саюз тэатральных дзеячаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
З’явіліся ў 1987 годзе
Грамадскія арганізацыі Беларусі
1987 год у Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула