wd wp Пошук:

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Гісторыя

Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем “Пяе «Жаўранак»” кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

Архітэктура

Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі[2], інжынер В. Кацнельсон.

Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.

Уваходная група з алегарычнымі скульптурамі муз

Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць[2].

Фае
Частка глядзельнай залы

Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч)[2].

Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры[2].

Кіраўніцтва

Дырэктары

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі

Галоўныя дырыжоры

Галоўныя балетмайстары

Галоўныя мастакі

Вядомыя салісты

Рэпертуар

Зноскі

  1. Тэатры Беларусі | 27.03.2019
  2. 1 2 3 4 Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
1981 год у Мінску
Тэатры, заснаваныя ў 1970 годзе
1971 год у Мінску
Будынкі і збудаванні Аксаны Ткачук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1981 годзе
Тэатры паводле алфавіта
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Тэатры Мінска
Творы Леаніда Зільбера
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
З’явіліся ў 1971 годзе
Будынкі і збудаванні Уладзіміра Тарноўскага