wd wp Пошук:

Арктычная прыбярэжная тундра

Арктычная прыбярэжная тундра (англ.: Arctic coastal tundra) — экалагічны рэгіён на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі, важнае месца размнажэння многіх дзікіх жывёл.

Размяшчэнне

Экарэгіён размешчаны на паўночным узбярэжжы Аляскі, уключае раўніну ўсходняга берага вострава Банкс, бераг Туктаяктук(англ.) бел. у складзе Юкана і раўніны рэк Андэрсан і Хортан у складзе Паўночна-Заходніх тэрыторый. Гэта вобласць нізкіх, плоскіх і багністых берагавых раўнін. Глеба гэтага сырога арктычнага ўзбярэжжа шчыльная, вечная мерзлата летам пакрываецца тэрмакарставымі «талымі азёрамі» з расталага лёду. Сустракаюцца такія ледзяныя аб’екты, як ледзяныя кліны і пагоркі-пінга(руск.) бел. з глебы і лёду. Клімат арктычны і досыць цёплы толькі для росту раслін у канцы чэрвеня, ліпені і жніўні, але нават у гэты час года магчымыя замаразкі. У цэлым гэты экарэгіён больш вільготны і сыры, чым прыпалярная тундра, якая працягваецца ад яго на ўсход да Квебека[2].

Прырода

Арктычная тундра займае поўнач тундравай зоны. Клімат асабліва суровы, і вельмі кароткі вегетатыўны перыяд. Зімовыя вятры дасягаюць там выключнай сілы. Яны цалкам здзімаюць снег з узвышшаў і пераносяць яго ў нізіны, дзе ўтвораць вялікія гурбы, якія часта не растаюць на працягу лета. Пад дзеяннем моцных маразоў у аголенай глебе з’яўляюцца расколіны, якія запаўняюцца снегам; летам у гэтых расколінах знаходзіць прытулак бедная расліннасць.

Флора

Расліны не пакрываюць глебу арктычнай тундры запар, яны размяшчаюцца невялікімі групамі толькі ў паніжаных абароненых месцах. Пераважнымі раслінамі з’яўляюцца імхі і лішайнікі. Хмызнякі зусім адсутнічаюць. Азёры і балоты, пакрытыя асакой (Cyperaceae) і падвеем (Eriophorum), займаюць больш за палову ўсёй яе плошчы. Арктычныя тундры з’яўляюцца летнімі пашамі аленяў. Ппрама на ўзбярэжжы ёсць тарфянікі. Дрэвы, такія як карлікавая бяроза (Betula nana), вербы (Salix), Dryas і вольхі (Alnus) растуць у цяплейшых раёнах вобласці, дэльце Макензі і на ўзбярэжжы Юкана.

Фауна

Гэта ўзбярэжжа з’яўляецца пажыўным асяроддзем для трох велізарных статкаў карыбу (Rangifer tarandus), а таксама статкаў Rangifer tarandus granti. Другі ключавы від — аўцабык (Ovibos moschatus) вострава Банкс і ўзбярэжжа Арктычнага нацыянальнага рэзервату дзікай прыроды(англ.) бел.. Сярод іншых сысуноў сустракаюцца лемінгі (Lemmini), белыя мядзведзі (Ursus maritimus), маржы (Odobenus rosmarus), бялухі (Delphinapterus leucas), Lepus americanus і Lepus arcticus, лісы (Vulpes vulpes), ваўкі (Canis lupus), Spermophilus parryii і ластаногія (Pinnipedia). Узбярэжжа таксама з’яўляецца домам для многіх вадаплаўных птушак, у тым ліку тут гняздуюцца Chen caerulescens, Somateria fischeri, сібірская гага (Polysticta stelleri), Somateria spectabilis і беладзюбая гагара (Gavia adamsii). Ключавыя арніталагічныя тэрыторыі ўключаюць дэльту ракі Колвіл, возера Тэшэкпук(англ.) бел. (якое знаходзіцца ў межах Нацыянальнага нафтавага рэзерву-Аляска(англ.) бел.) і лагуну Касегалук(англ.) бел., якія з’яўляюцца вобласцю гнездавання для чорнай казаркі (Branta bernicla). Драпежныя птушкі ўключаюць палярную саву (Nyctea scandiaca), якая палююе тут на вадаплаўных птушак і лемінгаў. З відаў рыб можна згадаць Salvelinus alpinus.

Пагрозы і захаванне

90 % натуральнага асяроддзя застаецца нязменным, за выключэннем наваколляў горада Барау(руск.) бел. і нафтавых радовішчаў Прадха-бей(англ.) бел. і Купарук(англ.) бел.. Ахоўныя тэрыторыі пашыраюцца ўздоўж ўзбярэжжа і могуць у будучыні быць уключаны ў Нацыянальны арктычны запаведнік, якая з’яўляецца адзінай буйной ахоўнай тэрыторыі на гэтым ўзбярэжжа (гл. Дэбаты пра здабычу нафты ў Арктычным запаведніку(англ.) бел.), а таксама землі вакол аўтамагістралі Далтан(англ.) бел. і трансаляскінскага нафтапроваду(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Hoekstra, J. M.; Molnar, J. L.; Jennings, M.; Revenga, C.; Spalding, M. D.; Boucher, T. M.; Robertson, J. C.; Heibel, T. J.; et al. (2010). Molnar, J. L.. ed. The Atlas of Global Conservation: Changes, Challenges, and Opportunities to Make a Difference. University of California Press. ISBN 978-0-520-26256-0. http://www.nature.org/multimedia/maps/Архівавана 5 снежня 2012.
  2. Nearctic (NA1103) (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геаграфія Канады
Катэгорыя·Экарэгіёны
Катэгорыя·Аляска
Катэгорыя·Геаграфія ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай