wd wp Пошук:

Падвей

Падвей[3] (Eriophorum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковыя.

Батанічнае апісанне

Вышыня да 1 м. Расліны ўтвараюць купінкі. Лісце лінейнае. Кветкі двухполыя, у каласках; калякветнік з ніткападобных валаскоў, якія разрастаюцца ў пухоўкі пры пладах — арэшках.

Арэал

Вядома каля 20 відаў, пашыраных у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі падвей похвенны (Eriophorum vaginatum), падвей шматкаласковы (Eriophorum polystachion), падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) і інш. растуць на балотах, забалочаных лугах, у балотных лясах; цвітуць у чэрвені.

Значэнне і выкарыстанне

Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) — торфаўтваральнік, падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) — лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара